На 15 рублёў павышаецца памер бюджэту пражытковага мінімуму, ад якога залежаць некаторыя сацыяльныя выплаты, надбаўкі і павышэнні.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падпісала чарговую пастанову, якая мяняе памер БПМ на наступны квартал, з 1 траўня да 31 ліпеня 2025 года.
Новы памер БПМ у сярэднім на асобу складзе 462,58 рублі. Цяпер БПМ роўны 447,64 рубля.
Гэта на 3,3 % вышэй за нарматыў, які дзейнічаў з 1 лютага да 30 красавіка 2025 года.
У сувязі са змяненнем бюджэту пражытковага мінімуму аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, якія залежаць ад яго, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты.
Напрыклад, сацыяльныя і мінімальныя працоўныя пенсіі, даплаты да пенсіяў, дапамога на дзяцей і на догляд інвалідаў першай групы і дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў.
Тэса Анэйда belsat.eu