навіны

МЗС Літвы: NATO адрэагуе на вучэнні «Захад», калі ўзнікне неабходнасць

Сцягі NATO і Літвы
Сцягі NATO і Літвы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: DELFI
podpis źródła zdjęcia

Напярэдадні сумесных расейска-беларускіх вучэнняў «Захад», якія пройдуць увосень 2025 года, міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што NATO гатовае адрэагаваць на іх, калі ўзнікне такая неабходнасць.

Будрыс пракаментаваў намер Расеі і Беларусі правесці сумесныя вучэнні падчас сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў NATO ў Бруселі ў пятніцу, 4 красавіка.

,,

«Пэўныя дзеянні плануюцца ў залежнасці ад таго, што мы ўбачым па той бок, якія расейскія і беларускія сілы будуць удзельнічаць у вучэннях, і гэта, несумненна, не будзе пакінута без увагі», – сказаў кіраўнік літоўскага дыпламатычнага ведамства.


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі, былы намеснік камандзіра палка Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук падчас інтэрв’ю. Скрыншот: Белсат

Вадзім Кабанчук: Найлепей, каб вучэнні «Захад 2025» не адбыліся

Гісторыі

Падрабязных планаў NATO Будрыс не раскрываў, аднак запэўніў, што Альянс адрэагуе з улікам таго, як будуць праходзіць вучэнні, а таксама колькі і якія сілы будуць выкарыстаныя Расеяй і Беларуссю.


«Цяпер я не хацеў бы ўдавацца ў падрабязнасці таго, якім будзе рэагаванне, але гэта не проста нейкая адна з шэрагу падзеяў, усе падобныя высілкі ўспрымаюцца сур’ёзна, – сказаў міністр. – Мы паглядзім, якога роду войскі там будуць, паводле аб’ёму, геаграфічнага знаходжання, і NATO, несумненна, на падставе гэтага сфармуе сваю ўласную прысутнасць ці адказ».


На цяперашні момант літоўскія вайскоўцы не бачаць нейкіх дадатковых ваенных пагрозаў для Літвы падчас вучэнняў «Захад», але лічаць, што ёсць рызыка ненаўмысных інцыдэнтаў.


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа раней заяўляў, што вучэнні «Захад» не павінны выклікаць дадатковых асцярогаў, таму што Літва і яе саюзнікі таксама праводзяць вучэнні і рыхтуюцца да патэнцыйных пагрозаў.


У верасні ў Беларусі адбудуцца яшчэ тры віды вайсковых вучэнняў АДКБ: «Узаемадзеянне-2025», «Пошук-2025» і «Эшалон-2025». Яны будуць цесна звязаныя з мэтамі стратэгічных расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025», запланаваных на сярэдзіну верасня. У іх возьмуць удзел каля 13 тысячаў чалавек.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10