навіны

Тры месяцы таму беларускага таксоўца збілі ў Варшаве. Стала вядома, што было далей

Таксоўка каля аўтавакзалу Варшава-Заходняя. Варшава, Польшча. 29 сакавіка 2024 года. Фота: Белсат
Таксоўка каля аўтавакзалу Варшава-Заходняя. Варшава, Польшча. 29 сакавіка 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Беларускі таксовец Васіль (імя змененае), якога пасажыры тры месяцы таму абразілі і збілі ў Варшаве, прыняўшы за ўкраінца, дамогся амаль немагчымага.

Васіль пацвердзіў выданню «Most», што атрымаў з пракуратуры ліст пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце гвалту на падставе ксенафобіі.


У лісце паведамляецца, што пракуратура Варшавы пачала расследаванне паводле артыкулу 119 Крымінальнага кодэксу Польшчы («Гвалт праз матывы нацыянальнай прыналежнасці»). За такое злачынства прадугледжанае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, нападнікі, імаверна, панясуць адказнасць за пашкоджанне маёмасці – аўтамабіля – і нанясенне шкоды здароўю, апавёў беларускі таксовец.


Раней мы пісалі падрабязна пра гэты выпадак. 3 студзеня польскія пасажыры таксоўкі напалі на кіроўцу з Беларусі. Падчас інцыдэнту нападнікі называлі Васіля ўкраінцам і зычылі яму «памерці на вайне». Рэгістратара ў салоне не было, але мужчына паспеў уключыць запіс на тэлефоне і звярнуўся ў фонд «Ponad podziałami», дзе яму дапамаглі скласці заяву наконт злачынства ў паліцыю і хадайніцтва аб прыцягненні тых, хто нападаў, да адказнасці.


Але тады было няясна, як будуць трактаваныя паводзіны пасажыраў. Падчас апытання ў мужчыны цікавіліся, напрыклад, чаму ён абразіўся, калі фразы пасажыраў датычылі ўкраінцаў, а не беларусаў.


Тым не менш у канчатковым выніку дзеянні пасажыраў класіфікаваліся менавіта як гвалт праз матывы нацыянальнай прыналежнасці. Асобы нападнікаў ужо выяўленыя, іхную долю вызначаць пракуратура і суд.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10