навіны

Затрымалі адміністратарку беларускай «Вікіпедыі»

Вольга Сітнік. Фота: Wikimedia Commons
Вольга Сітнік. Фота: Wikimedia Commons
podpis źródła zdjęcia

Сталася вядома пра затрыманне адной з адміністратарак беларускай «Вікіпедыі»: Вольга Сітнік, якая працуе пад нікам Хомелка, раптоўна перастала выходзіць на сувязь яшчэ 17 красавіка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: google.com
Нарэшце! «Вікіпедыі» рэкамендавалі перайменаваць «Белоруссию» ў «Беларусь» навіны

Як адзначае «Наша Ніва», 17 красавіка Сітнік сапраўды затрымлівалі, аднак пасля адпусцілі. Тым не менш вядома, што тыдзень таму яе зноў узялі пад варту і прысудзілі 10 содняў адміністратыўнага арышту на Акрэсціна.

Вольга Сітнік – хатняя гаспадыня з Менску, маці траіх дзяцей, якая з 2009 года актыўна рабіла ўклад у беларускую «Вікіпедыю». Яна пісала артыкулы на тэмы народнай культуры, прыроды і мацярынства. З 2010 года яна выконвала абавязкі адміністратара.

Калегі Сітнік не могуць з упэўненасцю сказаць, што было падставаю для пераследу.

Гэта ўжо не першы выпадак рэпрэсіяў у дачыненні вікі-супольнасці. У снежні 2024 года быў затрыманы Stary Jolup, хоць ягоная справа не была звязаная з працаю «Вікіпедыі». А 13 сакавіка 2025 года знік Kazimier Lachnovič, ягонае сапраўднае імя невядомае. Імаверна, яго таксама затрымалі ў рамках крымінальнай справы – з таго часу сувязі з ім няма.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10