навіны

«Усебеларускі сход» запланавалі на красавік. Пакуль без канкрэтнай даты

Мінулы «Усебеларускі народны сход»
Мінулы «Усебеларускі народны сход». На трансляцыі дзяржаўных медыяў нібы наўмысна паказвалі дэлегатаў, якія сумавалі, цяжка ўздыхалі ці выціралі пот. Менск, Беларусь. 24 красавіка 2024 года. Скрыншот: БелТА / Youtube
podpis źródła zdjęcia

Лукашэнка пакуль не прыдумаў, як «прыкруціць» да іншых дзяржаўных інстытутаў «усебеларускі сход». Магчыма, гэта «сонны» інстытут, які чакае транзіту ўлады.

Стэнд «усебеларускага народнага сходу» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, Беларусь. 24 красавіка 2024 года. Фота: Валерый Картуль / 1prof.by

Эканамічная лібералізацыя, абнаўленне вонкавай палітыкі, адмова ад выбараў? Чаго чакаць ад «усебеларускага сходу»

Аналітыка

Аляксандр Лукашэнка праводзіць 11 лютага паседжанне прэзідыуму «Усебеларускага сходу», паведаміў ананімны Telegram-канал «Пул первого», які выконвае функцыі прэс-службы Лукашэнкі. Гэта пазней пацвердзіла дзяржаўнае інфармацыйная кампанія БелТА. Сам «Усебеларускі сход» Лукашэнка анансаваў на красавік 2025 года, не назваўшы канкрэтнай даты.


Як адзначыў Лукашэнка, згодна абноўленай Канстытуцыі, «Усебеларускі сход» мае «стратэгічную ролю для ўсёабдымнай абароны суверэнітэту». Разам з тым ён усё яшчэ няўпэўнена выказваецца пра ролю гэтай інстытуцыі: маўляў, сход «мусіць займаць сваю нішу ў дзяржаве і не ўмешвацца ў кампетэнцыю іншых дзяржаўных органаў», «нельга праводзіць новыя нарады, ліставанне, фармалізм», «трэба пачаць з аптымізацыі кіраўнічых працэсаў».


Першы раз Лукашэнка склікаў УНС у кастрычніку 1996 года, каб «параіцца з народам» у час канстытуцыйнага крызісу – перад незаконным «рэферэндумам», у выніку якога Лукашэнка ліквідаваў Вярхоўны Савет (выбраны парламент) і прызначыў Палату прадстаўнікоў з ліку дэпутатаў, якія яго падтрымлівалі. У 2001, 2006 і 2010 гадах УНС праводзілі перад прэзідэнцкімі выбарамі фактычна як мітынг за Лукашэнку. Пяты і шосты раз УНС правялі пасля выбараў, сёмы раз – за восем месяцаў да выбараў, зараз ізноў правядуць пасля выбараў.


Папярэдні «Усебеларускі сход» прайшоў у Менску 24–25 красавіка 2024 года. Як і мінулыя разы, больш за тысячу ўдзельнікаў не выбіралі адкрыта, а прызначалі паводле непублічнай працэдуры. У асноўным на тым сходзе, як і на папярэдніх, слухалі прамовы Лукашэнкі і намагаліся не заснуць. Хіба Лукашэнку хвалілі больш, чым звычайна, і выбралі яго кіраўніком сходу з 99,91% галасоў «за».


За мінулы год УНС мала чаго зрабіў. Ухваліў (але не распрацаваў) два дакументы: Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. Прэзідыум УНС скараціў колькасць суддзяў Вярхоўнага суда (на просьбу самога суда, бо быў распрацаваны новы Кодэкс). Згадак пра іншую актыўнасць УНС не было. 

Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Пскоўскай вобласці Расеі. Пскоў, Расея. 29 жніўня 2024 года. Фота: БелТА

Галоўчанка – усё? Ці зменіць Лукашэнка прэм’ер-міністра і хто можа заняць пасаду

Аналітыка

Ад чарговага «Усебеларускага сходу» не чакаюць гучных навінаў. Могуць прыняць праграму на наступную «пяцігодку», а могуць і адкласці на потым, бо дзейная праграма закранае 2021–2025 гады. Могуць афіцыйна дазволіць выкарыстоўваць беларускія войскі за межамі краіны, каб ліквідаваць прававую калізію: Ваенная дактрына такое ўжо дазваляе, а законы яшчэ не. Могуць абвясціць нейкую эканамічную лібералізацыю, але наўрад ці палітычную.


Таксама на «Усебеларускі сход» могуць адкласці змену ўраду: Савет міністраў Беларусі 3 лютага склаў паўнамоцтвы пасля выбараў, але пакуль стары склад працягвае выконваць абавязкі і чакае новых прызначэнняў.


«УНС – гэта паўсонны орган», – тлумачыў «Белсату» эксперт «Цэнтру новых ідэяў». Ён можа займець кантрольную функцыю ў выпадку транзіту ўлады, ды Лукашэнка пакуль не называе пераемніка.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10