Напаўсвабоднае цэнаўтварэнне на пэўныя харчы пратрымалася нядоўга: пасля некалькіх месяцаў «лібералізацыі» ўрад зноў істотна абмежаваў рост коштаў на малочныя і мясныя прадукты і на кандытарскія вырабы. Галоўная рэдактарка медыя Plan B Вольга Лойка растлумачыла «Белсату», чаму ўладам давялося вярнуць усё назад.