навіны

Чарговыя указы Трампа. Яны узмацняюць ці аслабляюць ЗША?

Прэм'ер-міністр Ізраілю Беньямін Нетаньягу і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адказваюць на пытанні падчас прэс-канферэнцыі ва ўсходняй зале Белага дома ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША. 4 лютага 2025 года. Фота: Andrew Caballero-Reynolds / AFP / East News
Прэм'ер-міністр Ізраілю Беньямін Нетаньягу і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адказваюць на пытанні падчас прэс-канферэнцыі ва ўсходняй зале Белага дома ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША. 4 лютага 2025 года. Фота: Andrew Caballero-Reynolds / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп увёў санкцыі супраць работнікаў Міжнароднага крымінальнага суда. У дакуменце называецца прычына – выдача ордару на арышт Бэньяміна Нэтаньягу і Ёава Галянта – прэм‘ера і былога міністра абароны Ізраілю. У дзень уводу санкцыяў Нэтаньягу і Трамп сустрэліся ў Вашынгтоне.

Цяпер службовым асобам суда і іхным семʼям забароняць уезд у ЗША і заблакуюць маёмасць на тэрыторыі краіны. Пры гэтым Ізраіль і Злучаныя Штаты ніколі не прызнавалі юрысдыкцыі гэтага органу і не падпісвалі Рымскага статуту. Гэтак сама, як Расея і Кітай. Пастанову Трампа асудзілі кіраўнікі Еўразвязу і Нідэрландаў. Але падтрымаў прэм’ер Вугоршчыны.

Раней Трамп вывеў ЗША з Рады правоў чалавека пры ААН. На наступны дзень гэтак сама пастанавіў Ізраіль. Прытым гэта не першая сусветная арганізацыя, супрацу з якою скасаваў амерыканскі прэзідэнт. Яшчэ ў дзень інаўгурацыі Трамп падпісаў загад выйсці з Сусветнай арганізацыі здароўя, пад пытаннем удзел у ЮНЭСКО. Усіх ён вінаваціць у антыізраільскай палітыцы.

,,

«Яны гэта аргументуюць тым, што ЗША празмерна фінансуюць структуры, якія лічаць неэфектыўнымі. Маюць на ўвазе ВОЗ ці структуры ААН. І іх палітыка – Амерыка найперш, якраз прадугледжвае адмову ад шматгадовай палітыкі глабальнага падыхода, глабальнага лідарства ЗША», – тлумачыць «Белсату» сітуацыю амерыканіст Антон Пянькоўскі. 


Рабочы-сталеплавільнік у масцы з выявай прэзідэнта ЗША Доналда Трампа прымае ўдзел у дэманстрацыі, на якой прафзвязы асуджаюць палітыку жорсткай эканоміі еўрапейскіх інстытутаў і ўрадаў, а таксама скарачэнне бюджэту дзяржаўных паслуг у Бруселі, Бельгія. 5 лютага 2025 года. Фота: Nicolas Tucat / AFP / East News

Трамп хоча быць «сусветным паліцэйскім» – і Беларусь можа згубіцца ў парадку дня

навіны

Адміністрацыя новага прэзідэнта працягвае рэформы сусветных арганізацыяў у ЗША. Агенцтва Reuters высветліла, што падрыхтаваны план масавых звальненняў у USAID. З 10-ці тысяч работнікаў там застануцца толькі 294. Увесь штат агенцтва міжнароднай дапамогі ўжо адправілі ў адпачынак, працаўнікоў за мяжой адкликалі назад у ЗША.

«На самай справе, паўнамоцтвы прэзідэнта ў гэтай сітуацыі крыху невыразныя і не правераныя. Звычайна пры любых значных зменах Кангрэс павінен быць праінфармаваны. Яны могуць заявіць, што маюць права распараджацца фінансамі і маюць прэрагатыву ўносіць такія вялікія змены, як ліквідацыя цэлага агенцтва ва ўрадзе ЗША», – кажа дырэктар Ініцыятывы ўстойлівага развіцця CSIS Ноам Ангер.

Замарожванне фінансавых праграмаў ЗША пакінулі беларускія дэмакратычныя сілы і незалежныя медыі без паловы іх фінансавання. Пра гэта прадстаўнікі структураў расказалі журналістам Associated Press. Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, 6 з 30-ці медыягрупаў за мяжою цалкам засталіся без сродкаў.

Эксперты не выключаюць, што гаворка сапраўды можа ісці пра праверку і па яе заканчэнні супраца працягнецца. 

,,

«Спыненне дзейнасці дзеючых кантрактаў для аўдыту цалкам магчыма. Я не бачыў гэтых кантрактаў, але я ўпэўнены, што не можа там быць уступлення на пасаду новага прэзідэнта як форс-мажорная адставіна, якая дазваляе не выканаць абавязкі», – лічыць юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк. 


Паводле крыніцаў Associated Press, блізкіх да дэмакратычных сілаў, пад пагрозаю закрыцця цяпер яшчэ да 80-ці праваабарончых групаў. Галоўны дарадца Святланы ЦіханоўскайФранак Вячорка – у размове з агенцтвам запэўніў: трывае экстраны пошук сродкаў для медыяў ды ініцыятываў у еўрапейскіх краінах. У пачатку тыдня Еўракамісія ўжо анансавала вылучэнне дадатковых 3-ох мільёнаў еўраў для незалежных беларускіх... і расейскіх медыяў.

Больш глядзіце у нашым сюжэце:


Антон Бяздольны belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10