навіны

Пошта не перасылае грошы палітвязням. Рэпрэсіі 6 лютага

Папраўчая калонія № 3, Віцьба, Беларусь. Фота: Белсат
Папраўчая калонія № 3, Віцьба, Беларусь. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Пошта ў Беларусі атрымала «чорныя спісы» з палітвязняў, якім не адпраўляюць грашовыя пераводы. Больш падрабязна пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсій.

Паштовая сістэма Беларусі атрымала новыя спісы асуджаных, каму забаронена перасылаць грошы, распавядаюць праваабаронцы«MAYDAY».

,,

«Праблемы з адпраўкай сродкаў пачаліся прыкладна з 16 студзеня. Асуджаныя, якім яшчэ ў канцы снежня сумы даходзілі без праблем, цяпер апынуліся ў "чорным спісе". Супрацоўнікі паштовых аддзяленняў не хаваюць, што спісы прыйшлі з Менска і тычацца яны палітычных вязняў», – падкрэсліваюць праваабаронцы.


Тым часам палітвязня Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада ўжо 700 дзён. Пра гэта паведаміла яго жонка і лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская.

«Але я ўпэўненая, што ён адчувае нашую падтрымку. Што ягоная ўнутраная сіла з ім. І нават за гэты час без сувязі – ён надае гэтую сілу і мне. Мы не спынімся, пакуль Сяргей і ўсе палітвязні не будуць на волі», – адзначыла Ціханоўская.

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк пасля прыбыцця ў Вільню, Літва. 6 лютага 2025 года. Фота: Белсат

Паліна Шарэнда-Панасюк прыехала ў Вільню: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых

навіны

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая нядаўна выйшла на волю і з’ехала з Беларусі, распавяла пра палітзняволеную Вікторыю Кульшу. Па словах Паліны, тая знаходзіцца ў вельмі кепскім стане.

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі брата і бацьку палітычнага ўцекача, якому пагражаў праўладны прапагандыст Рыгор Азаронак, піша «Вясна».

5 лютага ў судзе Гомельскага раёна адбыліся адразу два суда па адміністрацыйных справах паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») у дачыненні да Дзмітрыя і Васіля Стагурскіх. Іх справы разглядала суддзя Інга Яцухна. Вынік судовых пасяджэнняў пакуль невядомыя.

Дзмітрый і Васіль – брат і бацька палітычнага ўцекача, які ўзяў удзел у акцыі ў Ізраілі, прымеркаванай да выбараў. Пасля ўдзелу ў акцыі беларусу асабіста пагражаў Азаронак.

Па трох палітычных артыкулах пачынаюць судзіць беларускага бізнесмена Алега Самародскага. Яму 61 год, ён быў кіраўніком фірмы «Уладкас», якая займалася вырошчваннем гародніны, насення і рассады, таксама дырэктарам фірмы «Белбаскітлід», якая вырабляе драўляную тару і іншыя рэчы з дрэва ў Іўі Гродзенскай вобласці, паведамляе «Наша Ніва».


Паводле «Вясны», Алега вінавацяць па трох артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-3 КК), «заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).


Абставіны справы невядомыя. Працэс прызначана весці Таццяна Фалькоўская.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Gilles Lambert / Unsplash

«BYSOL» атрымаў 50 зваротаў пасля выцеку звестак з «Беларускага Гаюна», рыхтуюцца эвакуацыі

навіны

У Жлобіне за сарваны сцяг асудзілі Канстанціна Ціхамірава, які год таму выратаваў з возера пенсіянера, паведамляе «Вясна». Выязны суд паводле арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў») адбыўся ў Жлобінскам металургічным каледжы, дзе Канстанцін вучыўся. Год таму ў том жа каледжы Канстанціна разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі — яны выратавалі пенсіянера з вады.

Суддзя Святлана Андрэева прызначыла хлопцу адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

У палітвязня Сяргея Ярашэвіча памёр бацька, піша «Вясна». Сяргей у калоніі знаходзіцца ў ШІЗА. Ён адзін з адміністратараў тэлеграм-каналу «Армія з народам», а таксама муж даверанай асобы Святланы Ціханоўскай і былой палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Ён вярнуўся ў Беларусь пасля затрымання жонкі. Яго асудзілі да 6 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць студэнта ВДУ Ёэля Юроўскага. Ён быў пераможцам прадметных алімпіяд, у якасці ўзнагароды быў накіраваны ў летнік «Зубраня». Пазней Ёэль паступіў на факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

«Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. У мінулым навучальным годзе ён атрымаў падзяку ад адміністрацыі ВНУ за валанцёрскую працу ў мясцовым музеі», піша «Віцебская Вясна».

Справу ў дачыненні да хлопца ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Алена Кот.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10