навіны

Асцярожна, фэйк: махляры ад імя «Сумленных людзей» заклікаюць да альтэрнатыўнага галасавання

фэйк
Махляры ад імя «Сумленных людзей» заклікаюць да альтэрнатыўнага галасавання. Крыніца: honestpeople_by / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У «Тэлеграме» з’явіўся акаўнт «Честные люди», створаны 14 студзеня, на якім утрымліваюцца заклікі прыняць удзел у альтэрнатыўным падліку галасоў. Сапраўдныя «Сумленныя людзі» і Офіс Святланы Ціханоўскай папярэджваюць: гэта фэйк.

«Сумленныя людзі» паведамляюць, што ў 2025 годзе альтэрнатыўны падлік галасоў не праводзіцца.

,,

«Відавочна, гэта спроба скрасці вашыя асабовыя звесткі», – кажуць «Сумленныя людзі».


Мужчына кідае свой бюлетэнь падчас датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі на выбарчым участку ў Менску, Беларусь. 23 студзеня 2025 года. Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News
«Камісія адрэагавала». Першыя выбарнікі ўжо сфатаграфавалі свае бюлетэні навіны

Прадстаўнікі ініцыятывы заклікаюць быць уважлівымі, а таксама:


▪️ не пераходзіць па падазроных спасылках;


▪️ упэўнівацца, што публікацыі, якія вам перасылаюць, зробленыя не ў фальшывых каналах (для гэтага знайдзіце канал ініцыятывы праз пошук у «Тэлеграме» і пераканайцеся, што там ёсць адпаведная публікацыя);


▪️ паразмаўляць са сваякамі, якія таксама могуць стаць ахвярамі махляроў, і растлумачыць ім правілы лічбавай гігіены.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10