навіны

«Камісія адрэагавала». Першыя выбарнікі ўжо сфатаграфавалі свае бюлетэні

Мужчына кідае свой бюлетэнь падчас датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі на выбарчым участку ў Менску, Беларусь. 23 студзеня 2025 года. Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News
Мужчына кідае свой бюлетэнь падчас датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі на выбарчым участку ў Менску, Беларусь. 23 студзеня 2025 года. Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Праўладная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі паведамляе, што на другі дзень датэрміновых выбараў былі зафіксаваныя «пазаштатныя сітуацыі падчас галасавання».

«На двух участках былі спробы сфатаграфаваць запоўненыя бюлетэні. Камісія своечасова адрэагавала на гэтыя інцыдэнты», – напісана ў канале, звязаным з Федэрацыяй прафсаюзаў.


Згодна з арт. 52 Выбарчага кодэксу, ажыццяўленне фота- і відэаздымкаў запоўненага бюлетэня забароненае «ў мэтах захавання таямніцы галасавання». Адказнасць – да 15 базавых велічынь (630 рублёў).


Нагадаем, нядаўна ЦВК пачала пагражаць беларусам штрафамі за фота ці відэа бюлетэня падчас выбараў, а таксама забараніла выносіць бюлетэнь з выбарчага ўчастку.


Увогуле такія правілы даволі нейтральныя і ёсць нават у дэмакратычных краінах, але ў Беларусі з’явіліся пасля 2020 года, калі людзі масава рабілі фота бюлетэняў, каб потым даказаць, што не Аляксандр Лукашэнка перамог на выбарах.


«Гэты пакет абмежаванняў скіраваны на тое, каб змагацца супраць грамадскага кантролю за тым, як праводзяцца выбары. Змагацца супраць незалежнага назірання. У кантэксце Беларусі, калі не існуе магчымасці праводзіць экзітполы, свабодна назіраць за тым, як ідзе галасаванне і падлік галасоў, гэтая захада мае ўжо не нейтральны кантэкст. Яна скіраваная на тое, каб абараніць тое, што робяць выбарчыя камісіі з падлікам бюлетэняў», – каментавала экспертка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Святлана Галаўнёва.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10