навіны

«Што людзі адчуваюць і не могуць сказаць ў лістах» у Дзень правоў чалавека

Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП забірае бел-чырвона-белы сцяг у Ніны Багінскай падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 26 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Grits / AP Photo / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП забірае бел-чырвона-белы сцяг у Ніны Багінскай падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 26 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Grits / AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

За гэты год краіна апусцілася ніжэй ва ўсіх міжнародных рэйтынгах. Вырас спіс так званых экстрэмісцікіх матэрыялаў і фармаванняў, у які КДБ запісвае цяпер нават памежныя чаты. На сёння ў Беларусі – 1406 палітвязняў і ўсё менш правоў. Каб нагадаць свету пра тое, што адбываецца ў нашай краіне ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Варшаве адкрылася выстава «Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі».

«Гэта не толькі працы палітвязняў, якія захавалі праваабаронцы і родныя. Гэта яшчэ і выстава пра пачуцці. Пра тое, што людзі адчуваюць і не могуць сказаць ў лістах», – распавёў куратар выставы і былы палітвязень Арцём Задруцкі.

Намаляваная палітвязнем выява карцару ў ізалятры на вуліцы Валадарскага ў Менску. На малюнку восем асобаў, але здаралася і па 20.

«Таксама ёсць выявы дворыкаў на Валадарскага, турэмных камераў Валадарскага», – кажа Арцём Задруцкі.


Клеткі і кветкі. Сум і мары... Пасланні родным, асабістыя гісторыі... Пераважна з лістоў 2020-21-га гадоў. Цяпер турэмная цэнзура не прапускае на волю творчых пасланняў. Гэта работы людзей, якіх беларускі рэжым пазбавіў фундаментальных правоў: свабоды слова і выказванняў, палітычнага выбару, вольнасці.

Таксама ў межах выставы праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентаваў музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі «Пазначаныя жоўтым». Такім колерам за кратамі пазначаюць нібыта схільных да экстрэмізму. Над 6 трэкамі працавалі паэты, акторы, музыкі, праваабаронцы і былыя палітвязні – усё на аснове рэальных падзеяў.

,,

«Для нас было важна выкарыстаць дакументальныя запісы асабліва тых, хто не можа ні выказацца, не мае сувязі і магчымасці сказаць услых», – падзялілася менеджарка праекту Крысціна Дробыш.


Напрыклад, у трэку «Суд» – гісторыя палітвязня Сцяпана Латыпава. Пад вершаванай сцежкаю гучыць таксама ягоны крык...На знак пратэсту вязень спрабаваў накласці на сябе рукі ў судовай клетцы.

Праваабаронцы «Вясны» і даследчыкі Міжнароднага камітэту ў расследаваньні катаванняў апыталі рэпрэсаваных. 80 % апытаных вінавацяць Аляксандра Лукашэнку ў гвалце пасля 20 году, і толькі 1 % – гатовыя ўсё забыць.

Беларусь прызнаная Freedom House «несвабоднай краінай». Перадусім гэта датычыць палітычных правоў і свабодаў. Калі чалавек публічна супраць палітычнай сістэмы, па яго абавязкова прыйдуць. Сілавікі – ад спецпдраздзялення ГУБАЗіК да міліцыянтаў – атрымліваюць прывілеі, ўзнагароды ды ільготы за такую працу. У гэтым годзе пайшоў новы віток рэпрэсіяў – за салідарнасць, кажа сяброўка праваабарончага цэнтру «Вясна» Вікторыя Рудзянкова:

,,

«Палітычныя правы звязаныя з іншымі правамі і пранікаюць ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства».


У беларусаў забралі магчымасць навучацца ў прыватных ўстановах асветы, выязджаць з краіны без страху быць дапытанымі пры вяртанні. Пераследуюць прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў. Змушаюць падпісвацца на дзяржаўныя СМІ і ўдзельнічаць ў афіцыйных прафзаюзах. Не дазваляюць страйкаваць...

У дзень правоў чалавека Спевака Дзядзю Ваню асудзілі да «хатняй хіміі». Чатыры гады зняволення прысудзілі журналістцы Вользе Радзівонавай.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Юлія Цяльпук, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10