Naviny

«Прыйшоў час на мастацтва». Дырэктар «Bulbamovie» Януш Гаўрылюк – пра вяртанне нацыянальнага конкурсу і дапамогу палякаў

Януш Гаўрылюк. Варшава, Польшча. 13 лістапада 2023 года. Фота: Карына Пашко / Белсат
Януш Гаўрылюк. Варшава, Польшча. 13 лістапада 2023 года. Фота: Карына Пашко / Белсат

Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie» пройдзе сёлета ў Варшаве ў дзясяты раз. У фармат фестывалю вяртаецца нацыянальны конкурс незалежнага беларускага кіно з уручэннем грашовых прызоў і Залатых Бульбін. Заяўкі на конкурс ужо прымаюцца. Стваральнік і нязменны дырэктар «Bulbamovie» Януш Гаўрылюк распавёў «Белсату», як удалося пашырыць фармат кінафэсту і якіх яшчэ сюрпрызаў чакаць у лістападзе.