навіны

«Самы буйны хабар у гісторыі Беларусі». Што за рэйды адбываюцца сярод транспартнікаў

У тайніках кватэры і загараднага дома цешчы намесніка начальніка чыгункі Пятра Дулуба. Скрыншот з відэа: pressmvd / Telegram
У тайніках кватэры і загараднага дома цешчы намесніка начальніка чыгункі Пятра Дулуба. Скрыншот з відэа: pressmvd / Telegram
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» сабраў усё, што вядома пра рэйды да кіраўніцтва Беларускай чыгункі, Метрапалітэна и Горрэмаўтадар. Ад замураваных у доме цёшчы сумках з мільёнамі да сілавікоў, якія заблыталіся ў рэкордах.

«У тайніках знайшлі 3 млн даляраў». Што адбываецца на чыгунцы?

Новая чарада рэйдаў пачалася 20 мая 2024 года – з намесніка начальніка БЧ Пятра Дулуба, якога затрымалі на атрыманні хабару. 14 чэрвеня Пятра Дулуба звольнілі «ў сувязі з парушэннем пісьмовага абавязацельства, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй, здзяйснення правапарушэння, якое стварае ўмовы для карупцыі, або карупцыйнага правапарушэння». Праз тры тыдні падаспеў МУС з афіцыйным каментаром, а таксама сюжэт на праўладным канале, якія паўтараліся практычна слова ў слова.

З іх стала зразумела, што сілавікі «выявілі карупцыйную схему, створаную і курыруемую адным з кіраўнікоў БЧ»: ён браў грошы ў камерцыйных структур за лабіраванне іх інтарэсаў у грузаперавозках, у абыход тэндэраў і конкурсаў. Супраць яго распачалі крымінальную справу за атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры.

У расследаванні гаворыцца, што за Дулубам сачылі два гады, а ў тайніках кватэры і загараднага дома ягонай цешчы супрацоўнікі ГУБАЗіК выявілі і канфіскавалі больш за 3 мільёны долараў. Растрыбушыўшы схованкі ў ваннай, сілавікі падлічылі суму грошай і назвалі Дулуба «самым буйным хабарнікам у гісторыі суверэннай Беларусі» – маўляў, больш 3,2 млн даляраў «на лапу» яшчэ ніхто не браў. Пры гэтым адзначаецца, што грошы ён не марнаваў, вёў «аскетычны вобраз жыцця», дома казаў шэптам, а родныя «не падазравалі, што сядзяць на мяшкамі з грашыма».

Пётр Дулуб на канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы». Менск, 13 сакавіка 2018 года. Фота: прэс-служба БЧ
Пётр Дулуб на канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы». Менск, 13 сакавіка 2018 года. Фота: прэс-служба БЧ

Цікава, што расследаванне забылася, як яшчэ тры гады таму прыпісалі «самы вялікі хабар у гісторыі Беларусі» палітвязню Віктару Бабарыку. Маўляў, ён атрымаў незаконным шляхам больш за 30,5 млн. беларускіх рублёў (11,7 млн. долараў). Можна зрабіць выснову, што нават ГУБАЗіК зразумела, што Віктару Бабарыку гэтую суму «прымалявалі» са столі.

Якім чынам намесніку чыгункі удалося набраць хабарамі такую ​​суму? Сілавікі кажуць, што гэта было «сістэмнае хабарніцтва пры лабіраванні інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак». «Сообщество железнодорожников» лічыць, што гэтай камерцыйнай структурай можа быць прыватная кампаніі «Сіфуд-Сэрвіс», якая фактычна з'яўляецца канкурэнтам беларускай чыгункі і ўжо не раз была замяшаная ў карупцыйных схемах з ёю. Тады кіраўнік кампаніі Віталь Петрукевіч дзіўным чынам пазбег пакарання, а зараз (па непацверджаных звестках) яго зноў затрымалі.

Хто яшчэ?

Справа Дулуба не адзіная, хоць і самая гучная. Паводле інфармацыі «Сообщества железнодорожников», 27 ліпеня адбыўся цэлы рэйд ГУБАЗіК з затрыманнямі. Сярод затрыманых значыліся як мінімум некалькі важных кіраўнікоў у транспартнай сферы – намеснік начальніка БЧ Сяргей Сізін, галоўны інжынер БЧ Сяргей Навадворскі, дырэктар «Мінскага метрапалітэна» Уладзімір Сотнікаў.

Але калі Навадворскага і Сотнікава адпусцілі (у якім статусе – невядома), то Сізіна – не. 15 жніўня Сяргея Сізіна звольнілі за тое ж, што і Дулуба, – парушэнне пісьмовага абавязацельства, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй.

Намеснік прэм'ера Анатоль Сівак (злева) віншуе з пасадай новага начальніка БЧ Валерыя Вярэніча (справа). 14 жніўня 2024 года, Мінск. Фота: belproftrans.1prof.by
Намеснік прэм'ера Анатоль Сівак (злева) віншуе з пасадай новага начальніка БЧ Валерыя Вярэніча (справа). 14 жніўня 2024 года, Мінск. Фота: belproftrans.1prof.by

«Вызваліць Сізіна Сяргея Фёдаравіча ад пасады намесніка Начальніка дзяржаўна гааб'яднання «Беларуская чыгунка» ў сувязі з парушэннем работнікам пісьмовага абавязацельства, прадугледжана газаканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй», – указана з дакуменце, падпісаным прэм'ерам Галоўчанкам.

Не пашанцавала і былому намесніку гендырэктара «Гаррамаўтадар» (яго імя сілавікі не называюць): супраць яго таксама зладзілі крымінальную справу аб хабарніцтве. Следчы камітэт кажа, што намеснік дырэктара ў студзені 2024 года атрымаў хабар на 200 тысяч рублёў за тое, што забяспечыў перамогу ў тэндэры на закуп дарожнай фрэзы за 3 млн рублёў свайму знаёмаму бізнэсмэну.

А ў 2022 годзе ён жа папрасіў галоўнага энергетыка «Гаррамаўтадар» аддаць яму Iphone 12 іншага намесніка, пасада якога была вакантная. Гаджэт потым падарыў дачкі на Новы год.

«Лепш бедным жабракам на волі, чым багатым у турме». Ператасоўка кадраў Лукашэнкі

Паралельна з рэйдамі адбылася і чарговая ператасоўка важных пасад у транспартнай сферы. Так, 2 жніўня ў чыгункі зьмяніўся кіраўнік. Замест Уладзіміра Марозава ім стаў Валерый Вярэніч. Марозаў кіраваў Чыгункай з 2012 года па 2024 год, але сёлета быў уключаны ў 11 пакет санкцый ЕС, бо актыўна падтрымліваў транспарціроўку расейскай ваеннай тэхнікі і персаналу ў вайне Расеі супраць Украіны. Варэніч жа крыху больш за паўгода пабыў першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі. Указ аб вызваленні ад пасады Марозава не змяшчаў ніякіх указанняў на прычыны звальнення, а Лукашэнка абгрунтаваў гэтую ператасоўку экзістэнцыйнай фразай пра «аднаўленне таго, што страчана».

Не абышоў Лукашэнка бокам і цалкам карупцыю сярод чыноўнікаў, якіх сам прызначаў або ўхваляў на пасаду ўласнаручна. Ëн зноў нагадаў не не браць хабары, бо іх «выхадкі» не застануцца без яго ведама. Паказальную вымову атрымалі нават Галоўчанка з Каранікам.

«Сумна, але факт, я папярэджваў усіх: лепш быць бедным жабракам на волі, чым багатым у турме, – казаў ён. – Карупцыя – гэта іржа нашай эканомікі, наносіць жорсткую шкоду нашай дзяржаве, не толькі эканамічна, але і палітычна!».

Аднак незалежнае «Сообщество железнодорожников» адзначае, што зараз карумпаванасць службовых асоб на высокіх пасадах у Беларусі не проста норма, але і абавязковы атрыбут. А ўсе гэтыя крымінальныя справы – не больш, чым паказуха, каб стварыць бачнасць барацьбы з карупцыяй.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларуская чыгунка. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларуская чыгунка. Фота: Белсат

«Тут усё банальна проста. Калі пасада уваходзіць у так званы Кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы (гэта значыць «суіскальнік» альбо прызначаецца, альбо ўзгадняецца на прызначэнне першай асобай краіны), гэта азначае асаблівую значнасць такой пасады для «аднаго ўзурпатара», якая гарантавана дае магчымасць і непасрэдны ўплыў на стварэнне і фармаванне карупцыйных схем асоба буйных маштабаў. Такі «рэсурс« для ўзбагачэння не можа быць пакінуты без увагі і выкарыстання. Гэта адпрацаваная за многія гады структура вертыкалі ўлады, якая выбракоўвае і адсявае добрапрыстойных людзей. Практычна немагчыма атрымаць прызначэнне на такую ​​пасаду, не «зарэкамендаваўшы» сябе ўдзелам у буйных махінацыях (гаворка пра сотні тысяч даляраў ЗША мінімум) і не маючы адпаведных карумпаваных апекуноў альбо з яшчэ больш высокіх «кіраўнікоў» ва ўладзе, альбо з ліку «набліжаных» да «сямейцы« так званых «бізнэсмэнаў».

Дарэчы для беларускай чыгункі гэта не першы выпадак крымінальных справаў за хабар, але паказальны – як правіла, да гэтага не судзілі вышэйшых службовых асоб. Выключэнне адбылося хіба што ў 2017 годзе, калі на лаве падсудных апынуліся трое: былы намеснік міністра транспарту Яўген Рагачоў, былы першы намеснік начальніка БЧ Уладзімір Міхайлюк і намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Белінтэртранс» беларускай чыгункі Уладзіслаў Лембіеўскі. Тая справа была звязана з ужо згаданай вышэй прыватнай транспартнай кампаніяй «Сіфуд-сэрвіс».

Тэса Анэйда / «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10