Хто і як прымушае суддзяў выносіць пастановы насуперак закону? Што пагражае ім за непаслушэнства? А як тая ж самая судовая сістэма працуе ў выпадках, калі не замешаная палітыка? Прызнанне работнікаў сістэмы юстыцыі.
,,«Сістэма прадэманстравала тое, на што яна здольная. Зноў тэндэнцыі, якія вельмі не падабаюцца: выязныя судовыя паседжанні, ізалятары, куды не пускаюць адвакатаў. Няма магчымасці даведацца, што там адбываецца. Супрацоўнікі міліцыі сталі сведкамі ў балаклавах. Гэта яшчэ больш паказвае, наколькі праваахоўная сістэма, судовая сістэма зараз заадно», – дзеліцца праваабаронца Наста Лойка.
,,«У практыцы судоў РБ апраўдальны прысуд – гэта менш за 1 %… Усе судовыя ўзроўні падпарадкоўваюцца прэзідэнту РБ, які прызначае суддзяў, прызначае на новыя тэрміны, прызначае на іншыя пасады, прысвойвае кваліфікацыйныя класы суддзяў. Гэта значыць, адміністрацыя прэзідэнта рыхтуе пэўныя дакументы, і ўсе дзеянні прэзідэнт афармляе сваім указам. Можна зрабіць выснову: судовая сістэма падпарадкоўваецца прэзідэнту РБ».