навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 6 чэрвеня

Наступствы ракетнага ўдару па вагонарамонтным заводзе ў Кіеве. (Фота: KyivCityOfficial/Telegram)
Наступствы ракетнага ўдару па вагонарамонтным заводзе ў Кіеве. (Фота: KyivCityOfficial/Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны.

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі па стане на вечар 6 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.
Наступствы ракетнага ўдару па вагонарамонтным заводзе ў Кіеве. (Фота: KyivCityOfficial/Telegram)
Наступствы ракетнага ўдару па вагонарамонтным заводзе ў Кіеве. (Фота: KyivCityOfficial/Telegram)
Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 31 250 чалавек забітымі.
Цягам апошніх содняў на Данецкім і Луганскім напрамках украінскія сілы адбілі сем атак расейцаў. Паведамляецца, што расейцы вялі наступ на Славянскім, Ліманскім і Севераданецкім напрамках. Пры гэтым Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваёй аналітычнай справаздачы заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы, дзякуючы контратакам у Севераданецку, вярнулі значную частку гораду і выгналі расейскія войскі з паўднёвай ускраіны гораду.
За межамі Усходняй зоны аперацыі расейцы не праводзілі актыўных наступальных дзеянняў, замест гэтага яны ўмацоўвалі свае пазіцыі ды праводзілі ратацыю асабовага складу. Пры гэтым працягвалі абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі авіяцыяй і артылерыяй па ўсёй лініі сутыкнення, а таксама ўглыб краіны.
Так учора ўвечары расейская армія зноў абстрэльвала жылыя раёны Харкава. Пра гэта паведаміў старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сынегубаў. У некаторых раёнах гораду пасля абстрэлу знікла вада.
Зенітная ракетная сістэма

Расейскія «Іскандэры», С-400 і «Панцыры» застаюцца на беларуска-ўкраінскай мяжы

навіны
У сваю чаргу кіраўнік Курскай вобласці Расеі Раман Старавойт заявіў, што раніцай 6 чэрвеня быў абстраляны пасёлак Цёткіна ў Глушкаўскім раёне, побач з украінскай мяжою.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пабываў у зоне баявых дзеянняў у Запарожскай, Данецкай ды Луганскай вобласцях. У прыватнасці, гаворыцца, што кіраўнік дзяржавы быў у гарадах Лісічанск і Саледар. На фронце Зяленскі паразмаўляў з вайскоўцамі, а таксама асабіста ўручыў ім узнагароды.
Паводле крыніцаў выдання «Spiegel», Нямеччына не збіраецца бліжэйшым часам перадаваць Украіне цяжкага ўзбраення і танкаў, паколькі баіцца «эйфарыі» ды «самаўпэўненасці Украіны», што ў выніку можа прывесці да ўварвання на тэрыторыю Расеі.
Пры гэтым, як сцвярджаюць крыніцы, Нямеччына не рыхтуецца нават да гіпатэтычнай магчымасці пастаўкі танкаў, каб не справакаваць пачатку трэцяй сусветнай вайны.
Разам з тым Вялікая Брытанія адправіць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню М270, якія здольныя знішчаць цэлі на адлегласці да 80 кіламетраў. Пра гэта 6 чэрвеня заявіў міністр абароны краіны Бэн Ўолес. Гэтае рашэнне было ўзгоднена з ЗША, якія на мінулым тыдні абвясцілі, што таксама паставяць Украіне ракетныя сістэмы HIMARS.
Гэта ўжо выклікала рэакцыю Уладзіміра Пуціна, які прыгразіў пашырыць спіс мэтаў, па якіх Расея будзе атакаваць Украіну, калі заходнія краіны накіруюць у Кіеў зброю далёкага дзеяння.
Святлана Ціханоўская агучыла колькасць беларускіх добраахвотнікаў, якія цяпер змагаюцца на баку Украіны. На пачатак чэрвеня, паводле яе, беларускія ўтварэнні налічваюць 1500 чалавек. Яны месцяцца ў розных гарадах краіны пад наглядам украінскага войска. Таксама палітык адзначыла, што колькасна беларускія адзінкі пастаянна растуць.
Прэс-сакратар прэзідэнта Турэччыны Ібрагім Калын заявіў, што краіна дасягнула папярэдніх дамоўленасцяў з кіраўніцтвам РФ і Украіны адносна экспарту ўкраінскай пшаніцы. Цяпер працягваюцца кансультацыі ў справе каардынацыі адпраўлення і прыбыцця караблёў, якія будуць перавозіць пшаніцу. Каардынаваць аперацыю, верагодна, будзе Турэччына, Украіна і Расея пры пасярэдніцтве ААН. Аднак нават пасля дасягнення дамоўленасцяў спатрэбіцца каля 5 тыдняў, каб пачаць аперацыю.
Віцька Кавалак belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10