навіны

Святлана Ціханоўская распачала візіт у ЗША

Святлана Ціханоўская
Лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская на Sedona Forum у ЗША. Фота: tsikhanouskaya.org
podpis źródła zdjęcia

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская распачала візіт у ЗША з удзелу ў Sedona Forum, які штогод арганізуе Інстытут Маккейна. Там яна выступіла на панэлі, прысвечанай наступствам вайны ва Украіне, зменам у бяспецы Еўропы і ролі ЗША пры новай адміністрацыі.

Sedona Forum аб’ядноўвае лідараў свету дзеля абмеркавання найважнейшых выклікаў дэмакратыі, правам чалавека і бяспецы. Падчас мерапрыемства Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што перамір’е ва Украіне без справядлівасці толькі ўзмоцніць Уладзіміра Пуціна і павысіць пагрозы для Беларусі і рэгіёну. Яна адзначыла, што мір – гэта не проста адсутнасць вайны.

,,

«Мір павінен быць справядлівым і ўстойлівым. Мір не павінен стаць перадышкай, каб даць Пуціну перагрупавацца і праз некалькі гадоў напасці на Беларусь, Еўропу ці Украіну. Ні Пуціну, ні Лукашэнку не патрэбны сапраўдны мір. Таму што вайна падсілкоўвае іх рэжымы. Яны проста хочуць вас падмануць. Дыктатарам нельга давяраць. Таму вельмі важна, каб любыя перамовы і мірныя ініцыятывы адбываліся на ўмовах Украіны», – сказала Святлана Ціханоўская.


Яшчэ адзін з яе тэзісаў – нельга дазволіць Расеі вярнуць сферу ўплыву, да якой яна імкнецца.


«Калі гэтыя перамовы ўмацуюць пазіцыі Пуціна і Расеі, яны працягнуць свае рэпрэсіі супраць дэмакратычнага свету: супраць Грузіі, Арменіі, Малдовы і ўсяго нашага рэгіёну. І цалкам магчыма, што ў будучыні яны нападуць на Еўропу ці на найбліжэйшых саюзнікаў ЗША. Таму важна, каб Злучаныя Штаты заставаліся паслядоўнымі і прынцыповымі», – працягнула Святлана Ціханоўская.


Яна адзначыла, што ў гульні Расеі Беларусь можа стаць плацдармам для будучых нападаў.


«Мы ўжо бачым, як беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца дзеля шантажу нашых заходніх суседзяў – размяшчэнне ядравай зброі, вайсковыя вучэнні, якія мінулы раз скончыліся вайной ва Украіне. Таму мы просім вас: стойце побач з беларускім народам, стойце побач з украінцамі. Мы на перадавой у гэтай барацьбе супраць дыктатуры», – сказала Святлана Ціханоўская.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10