навіны

Сі Цзінь Пін прыедзе ў Маскву на парад 9 траўня

Сі Цзінь Пін
Старшыня КНР Сі Цзінь Пін пляскае ў ладкі падчас міжнароднай дзелавой сустрэчы ў вялікай зале Народнага сходу 28 сакавіка 2025 года ў Пекіне, Кітай. Фота: Ken Ishii-Pool / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзінь Пін адправіцца ў Расею з трохдзённым дзяржаўным візітам і возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 9 траўня. Пра гэта паведаміў МЗС Кітаю.

«На запрашэнне прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна Старшыня КНР Сі Цзінь Пін наведае Расею з дзяржаўным візітам з 7 да 10 траўня і возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Маскве», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Кітаю.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан і прэмʼер-міністр Славакіі Роберт Фіца, 28 красавіка 2025 года, Браціслава, Славакія. Фота: Zuzana Gregorova / Getty ImagesСлавакія. Фота: Zuzana Gregorova / Getty Images
Чаму дзеянні Будапэшту пад кіраўніцтвам Віктара Орбана ставяць пад сумнеў будучыню ЕЗ Меркаваннi

На парад таксама прыедзе Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў і іншыя кіраўнікі краінаў ЕАЭЗ.


Акрамя таго, планавалі прыбыць прэзідэнт Сербіі Александар Вучыч і прэм'ер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца, аднак пазней зʼявіліся паведамленні пра тое, што яны захварэлі. Фіца заявіў, што гэта не перашкодзіць яму прыехаць.


Таксама маюць намер быць прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сіўва, прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль і прэзідэнт Вʼетнаму То Лам.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10