навіны

На Мазырскім НПЗ прайшлі арышты кіраўнікоў – «Флагшток»

мазырскі нпз
Кіраўнікі на тэрыторыі МНПЗ. Фота: mnpz.by
podpis źródła zdjęcia

На Мазырскім НПЗ прайшла чарада затрыманняў сярод топавых кіраўнікоў прадпрыемства. Пра гэта паведамляе «Флагшток» са спасылкай на крыніцу, звязаную з дзейнасцю прадпрыемства.

Паводле звестак выдання, затрыманыя пяць чалавек. Вядомыя пасады двух з іх: начальнік юрыдычнай службы і дырэктар дырэкцыі па рэканструкцыі і развіццю. У публікацыях завадскіх СМІ апошнімі на гэтых пасадах згадваліся Драгель Ігар Валянцінавіч і Гуд Аляксандр Анатольевіч.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мазырскі НПЗ. Фота: sb.by
«Валодзя, гэта не я!». Навошта Лукашэнка прапанаваў Зяленскаму бамбаваць Мазырскі НПЗ у пачатку вайны Аналітыка

Таксама паведамляецца, што была затрыманая жонка аднаго з кіраўнікоў.


Напярэдадні 1 траўня генеральны дырэктар заводу Віталь Паўлаў быў вельмі злы і зрываўся на падначаленых, паведаміла крыніца выдання. Работнікі прадпрыемства мяркуюць, што прычынай затрымання стала карупцыя, а не палітычна матываваныя справы, з нагоды якіх раней на заводзе праходзілі чысткі.


Мазырскі НПЗ – адзін з двух нафтаперапрацоўчых заводаў у Беларусі. Прадпрыемства застаецца пад заходнімі санкцыямі. Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне завод добра зарабляў на экспарце сваёй прадукцыі ва Украіну і Еўропу.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10