навіны

«Вайна віскі» скончылася: Канада і Данія дамовіліся пра падзел вострава, аб якім спрачаліся з 1970-х

Датчане ставяць новы сцяг (і акавіту) на востраве Ганса каля Грэнландыі. 1 верасня 2002 года. (Фота: Per Starklint / Wikimedia, CC BY-SA 4.0)
Датчане ставяць новы сцяг (і акавіту) на востраве Ганса каля Грэнландыі. 1 верасня 2002 года. (Фота: Per Starklint / Wikimedia, CC BY-SA 4.0)
podpis źródła zdjęcia

На «самай мілай вайне» канадцы паставілі датчанам віскі, а датчане – акавіту.

На «самай мілай вайне» канадцы паставілі датчанам віскі, а датчане – акавіту. Спрэчка за маленечкі пусты востраў каля Грэнландыі нарэшце завершаная.
Канада і Данія з Грэнландыяй падпісалі 14 чэрвеня гістарычную дамову пра залагоджванне спрэчкі за востраў Ганса (Тартупалук) плошчай усяго 1,3 км².


Сухапутную мяжу на востраве праклалі згодна з натуральным ярам, падзялілі востраў амаль напалам (датчанам дасталася крыху больш зямлі). Мясцовыя жыхары, у тым ліку карэнныя інуіты, захаваюць вольны доступ на востраў.
Спрэчкі за востраў Ганса пачаліся пасля таго, як у 1973 годзе Данія і Канада падпісалі дамову пра лінію падзелу каля Грэнландыі. Востраў Ганса быў на роўнай адлегласці ад канадскага і дацкага берагоў – абедзве краіны мелі на яго права, але пастанавілі адкласці спрэчку.
У 1984 годзе канадцы «пайшлі ў атаку»: высадзіліся на востраве, усталявалі сцяг і пакінулі бутэльку віскі. У адказ дацкі міністр грэнландскіх справаў прыляцеў на востраў, паставіў дацкі сцяг і пакінуў бутэльку акавіты (скандынаўскай гарэлкі) з цыдулкай «Вітаем на дацкім востраве». Лёс канадскага віскі невядомы. Пасля датчане вярталіся на востраў яшчэ некалькі разоў, абнаўлялі сцяг.
Датчане ставяць новы сцяг (і акавіту) на востраве Ганса каля Грэнландыі. 1 верасня 2002 года. (Фота: Per Starklint / Wikimedia, CC BY-SA 4.0)
Датчане ставяць новы сцяг (і акавіту) на востраве Ганса каля Грэнландыі. 1 верасня 2002 года. (Фота: Per Starklint / Wikimedia, CC BY-SA 4.0)
У 2000-х канадцы вярнуліся, паставілі свой сцяг і свой напой, потым вярнуліся датчане са сваімі сцягам і напоем – нарадзілася традыцыя, якую жартам называлі «вайною віскі» або «алкагольнай вайной». Падчас абмену «незаконнымі візітамі» і напоямі краіны вялі перамовы.
На востраве няма ні жывёлінаў, ні раслінаў, але ён мае сімвалічнае значэнне для абодвух бакоў. У спрэчцы бакі ганарацца тым, што Арктыка стала «маяком міжнароднай супрацы, дзе пануе вяршэнства права». Дацкія і канадскія палітыкі выказалі спадзеў, што прыклад «вайны віскі» натхніць іншых на мірнае залагоджванне тэрытарыяльных спрэчак.
Востраў Ганса. Канадская частка – справа зверху, дацкая – злева знізу. (Фота: Toubletap / Wikimedia, CC BY-SA 3.0)
Востраў Ганса. Канадская частка – справа зверху, дацкая – злева знізу. (Фота: Toubletap / Wikimedia, CC BY-SA 3.0)
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10