навіны

У Беларусі знішчана яшчэ адно пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай – гэтым разам у Ваўкавыску

Пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску да знішчэння. (Фота: Марэк Занеўскі/Facebook)
Пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску да знішчэння. (Фота: Марэк Занеўскі/Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Гэта ўжо трэці такі выпадак за апошні тыдзень

Пра чарговае разбурэнне магілы польскіх салдатаў паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» намеснік старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі.
Знішчанае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску. (Фота: Марэк Занеўскі/Facebook)
Знішчанае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску. (Фота: Марэк Занеўскі/Facebook)
Гэта ўжо трэці выпадак за апошнія дні. У панядзелак 4 ліпеня стала вядома пра знішчэнне пахавання жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі недалёка ад Ашмянаў. Пасля гэтага МЗС Польшчы выказала пратэст супраць апаганьвання ў Беларусі помнікаў і магілаў палякаў, пералічыўшы месцы, дзе былі знішчаныя надмагіллі і памятныя знакі: у Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах, Ёдкавічах.
7 ліпеня у МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, якому было сказана, што «занепакоенасць польскага боку нематываваная», бо воінскія пахаванні замежных вайскоўцаў у Мікулішках не зарэгістраваныя.
Раніцай 8 ліпеня з’явілася навіна пра разбурэнне месца пахавання партызанаў Арміі Краёвай каля вёскі Качычы ў Карэліцкім раёне.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10