Што стаіць за заявай Лукашэнкі наконт вызвалення палітвязняў?
03.07.2024, 17:19
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Пакуль праваабаронцам вядома пра вызваленне чатырох асобаў. Ці наважацца ўлады вызваліць больш?
Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня заявіў, што неўзабаве могуць выйсці на волю некаторыя цяжкахворыя праціўнікі рэжыму. На наступны дзень у сеціве пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра вызваленне шэрагу палітвязняў, сярод іх – былы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. А менш чым за тыдзень да гэтага афіцыйны Менск абмяняў пяцёх палітзняволеных грамадзянаў Украіны. Пра што сведчаць усе гэтыя падзеі?
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Заява Аляксандра Лукашэнкі пра магчымае вызваленне цяжкахворых праціўнікаў рэжыму сталася нечаканасцю. Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі ўжо даўно не выказаўся на тэму палітвязняў і тым больш не абяцаў іхнага вызвалення. Апошні раз ён публічна разважаў пра гэта ў верасні 2022 года, але размовамі тады ўсё і абмежавалася.
Цяпер, на наступны дзень пасля заявы Лукашэнкі, на свабоду выйшлі як мінімум чацвёра палітвязняў. Адзін з іх – былы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які мае анкалагічнае захворванне. Імёны астатніх пакуль не агучваюцца. Няма звестак і пра тое, праз якую працэдуру іх вызвалілі – памілаванне або амністыя (Закон аб амністыі Лукашэнка падпісаў увечары 2 ліпеня).
Колькі ўсяго палітвязняў плануе выпусціць Лукашэнка, застаецца таямніцай. Пакуль пра масавае вызваленне нічога не сведчыць.
Агулам ПЦ «Вясна» вядома не менш чым пра 254 палітвязняў, якія застаюцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Гэта так званы гуманітарны спіс – іхнае вызваленне на міжнародным узроўні прасоўваецца ў першую чаргу. Разам з тым, у гуманітарны спіс уключалі людзей не толькі ў сувязі з крытычнай пагрозай здароўю, але таксама шматдзетных і адзінокіх бацькоў, сталых людзей і няпоўнагадовых. Да катэгорыі цяжкахворых праваабаронцы адносяць 91 асобу, з іх анкалагічныя хваробы маюць менш за 10 чалавек. Яшчэ 16 палітвязняў маюць інваліднасць.
Аднак не факт, што Лукашэнка збіраецца строга прытрымлівацца ўласнай заявы наконт вызвалення цяжкахворых. Паводле звестак «Белсату», некаторыя палітвязні, якія выйшлі на свабоду 3 ліпеня, не адносяцца ні да катэгорыі цяжкахворых, ні ў цэлым да гуманітарнага спісу. То бок застаецца не да канца зразумелым, паводле якога прынцыпу выпускаюць людзей.
Таксама ніхто не ведае, паводле якога крытэру былі абраныя для абмену пяць украінскіх грамадзянаў, якія выйшлі на свабоду напрыканцы мінулага тыдня. Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава і Мікалай Швец былі не адзінымі ўкраінцамі ў беларускіх турмах – за кратамі засталіся яшчэ мінімум 10 чалавек, у тым ліку 16-гадовая Марыя Місюк.
Лукашэнка вельмі своеасабліва прэзентуе ў публічнай прасторы апошнія рашэнні наконт палітвязняў.
Пра абмен украінскіх грамадзянаў улады спачатку зусім ніякай інфармацыі не давалі. Падчас выступу 2 ліпеня Лукашэнка ўсё-ткі быў вымушаны пракаментаваць гэтую падзею, але распавёў толькі пра абмен Швяца, якога беларускія спецслужбы абвінавацілі ў дыверсіі ў Мачулішчах. Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі акцэнтаваў увагу на тым, што ягоная роля ў абмене была, па сутнасці, чыста тэхнічнай – ён проста выканаў просьбу Уладзіміра Пуціна. Прычым пра астатніх чатырох украінцаў Лукашэнка ўвогуле не ўспомніў, нібыта мянялі толькі Швяца.
Калі Лукашэнка казаў пра вызваленне цяжкахворых палітвязняў, то ён яўна хацеў данесці да сваёй аўдыторыі думку, што ніякай палітычнай падаплёкі тут нібыта няма – выключна акт гуманізму.
,,
«Гэта сапраўды цяжкахворыя, у асноўным з ракавымі захворваннямі, – пераконваў Лукашэнка, быццам з ім хтосьці збіраўся спрачацца. – Мы па-чалавечы падыходзім і ставімся да ўсіх. Чалавек, які трапіў у бяду, я лічу, не мае грамадзянства, і мы павінны ім дапамагаць. Таму што мы такія людзі – славяне».
Імаверна, Лукашэнка хоча, каб цяперашнія рашэнні наконт палітвязняў выглядалі нейкай малазначнай руцінай. Яму важна, каб ні сілавікі, ні Крэмль не ўспрынялі вызвалення палітвязняў як сімптом змены курсу, як сведчанне перагляду палітыкі бязлітаснага тэрору, якую ён праводзіць апошнія чатыры гады.
Аналагічны падыход можна заўважыць і ў іншых пытаннях.
З аднаго боку, апошнім часам адбыўся шэраг падзеяў, якія могуць сведчыць пра намер наладзіць кантакт з Захадам для нармалізацыі стасункаў і аслаблення санкцыйнага ціску.
Гэтак, з’явілася інфармацыя, што паміж Менскам і Парыжам адбываюцца рэгулярныя тэлефонныя размовы, а нядаўна Беларусь наведаў адмысловы прадстаўнік прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона. Паводле звестак Паўла Латушкі, адказвае за кантакты з французскім бокам Максім Рыжанкоў, які 27 чэрвеня быў прызначаны міністрам замежных справаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мітынг салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі на Катэдральнай плошчы Вільні з нагоды Дня палітвязня. Вільня, Літва. 21 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
У той жа дзень кіраўніком лукашэнкаўскай Адміністрацыі быў прызначаны Дзмітрый Круты, што некаторыя назіральнікі ўспрынялі як прыкмету ўзмацнення цывільнай наменклатуры ў процівагу сілавікам (раней Адміністрацыю ўзначальваў чэкіст Ігар Сергеенка). Пры гэтым першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прызначылі Наталлю Пяткевіч, якая займала тую ж пасаду ў перыяд так званай лібералізацыі 2009–2010 гадоў.
Акрамя таго, напрыканцы чэрвеня старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Уладзімір Арлоўскі наведаў сесію Рады Сусветнай мытнай арганізацыі ў Бруселі, дзе спрабаваў пралабіяваць пытанне наконт аднаўлення функцыянавання пунктаў пропуску на межах Еўразвязу з Беларуссю. Пры гэтым актыўнасць нерэгулярных мігрантаў на мяжы з Польшчай у апошнія тыдні значна знізілася.
З другога боку, прамовы Лукашэнкі 2 і 3 ліпеня мелі выразна антызаходні змест. Ён казаў, што Захад распачаў «крыжовы паход», што заходнія краіны аб’ядноўвае «прага нажывы» і «ген нянавісці». Лукашэнка запэўніў, што па-ранейшаму не збіраецца спыняць плынь нерэгулярнай міграцыі на беларуска-польскай мяжы. Ён абвінаваціў NATO ў спробе ўцягнуць Беларусь у вайну і прыгразіў, што калі хтосьці пераступіць беларуска-ўкраінскую мяжу, адказ будзе «жорсткім і рэзкім». «Ніякіх чырвоных лініяў. Удар усімі відамі ўзбраення», – паабяцаў ён.
На беларуска-ўкраінскай мяжы апошнія два тыдні ўвогуле назіраецца паслядоўнае нагнятанне напружання. Мінабароны і Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі бяздоказна абвінавачваюць Украіну ў канцэнтрацыі войскаў і заяўляюць пра пагрозу правакацыяў, а адначасова самі перакінулі да паўднёвых рубяжоў сілы спецыяльных аперацыяў, ракетныя войскі і артылерыю. У памежных раёнах створаныя блокпасты, правяраюцца дакументы і аўтамабілі.
Праўда, чарговыя нападкі на «калектыўны Захад» і нагнятанне абстаноўкі на ўкраінскай мяжы не выглядаюць нечым надзвычайным. Гэта хутчэй дзяжурнае «бразганне зброяй», падтрыманне звыклага градусу канфрантацыі, чым крок да рэальнай эскалацыі. Нягледзячы на ўсе пагрозы, каментары Лукашэнкі наконт сітуацыі на мяжы з Украінай можна лічыць больш заспакаяльнымі, чым мабілізацыйнымі. «Што адбываецца насамрэч?.. Калі казаць наўпрост, нічога асаблівага», – прагаварыўся ён.
У 2022 годзе прынамсі двойчы ўзнікала сітуацыя, падобная на тую, што склалася цяпер.
У красавіку 2022 года тагачасны кіраўнік МЗС Уладзімір Макей накіраваў еўрапейскім дыпламатам ліст, у якім заклікаў Еўразвяз да дыялогу. Незадоўга да гэтага, у сакавіку, на свабоду выйшлі шасцёра фігурантаў «справы TUT.by», а старшыню Саюзу палякаў Беларусі Анджэліку Борыс перавялі на хатні арышт. Лагер для мігрантаў у «Брузгах» быў закрыты. Неўзабаве’явіліся чуткі пра нейкія таемныя перамовы пра змякчэнне санкцыяў, падчас якіх афіцыйны Менск спрабаваў выкарыстаць у сваіх інтарэсах харчовы крызіс, што паўстаў у выніку вайны ва Украіне.
У верасні 2022 года Лукашэнка анансаваў амністыю і публічна выказаўся пра магчымасць «кампрамісаў» у пытанні вызвалення палітзняволеных. Адначасова Макей у Нью-Ёрку кулуарна сустракаўся з заходнімі дыпламатамі. Паводле неафіцыйных звестак, падчас гэтых перамоваў кіраўнік МЗС намякаў, што Лукашэнку трэба ратаваць ад Расеі, прапаноўваў Захаду «перагарнуць старонку», прасіў зняць санкцыі з калійнай галіны ды абяцаў павольна вызваляць палітычных вязняў пры ўмове, што не будзе ціску. Трое палітзняволеных у той перыяд былі памілаваныя.
Абедзве спробы ўладаў Беларусі палепшыць свае пазіцыі на міжнароднай арэне сканчаліся поўным фіяска. І ў красавіку, і ў верасні 2022-га сігналы афіцыйнага Менску аб жаданні «перагарнуць старонку» не суправаджаліся рэальнымі дзеяннямі. Размовы пра амністыю і памілаванне для палітвязняў засталіся толькі размовамі – рэальна на свабоду выйшлі літаральна некалькіх чалавек. А на міжнароднай арэне ўвогуле пачаўся віток эскалацыі: пасля перамоваў Лукашэнкі і Пуціна было абвешчана пра фармаванне на тэрыторыі Беларусі супольнай расейска-беларускай групоўкі войскаў. У сітуацыі, калі ў Беларусь пачалі перакідваць расейскіх вайскоўцаў і тэхніку, палітычныя гульні афіцыйнага Менску з Захадам надоўга згубілі ўсялякі сэнс.
Гэтыя два выпадкі выдатна ілюструюць непераадольны разрыў паміж рознымі памкненнямі афіцыйнага Менску. Імаверна, у Лукашэнкі сапраўды ёсць жаданне наладзіць стасункі з Захадам і дамагчыся скасавання санкцыяў ці хаця б часткі абмежаванняў. Але без дыстанцыявання ад палітыкі Крамля, без вызвалення палітвязняў і згортвання масавых рэпрэсіяў гэта зрабіць немагчыма. Памілаванне або абмен 5-10 ці нават некалькіх дзясяткаў палітзняволеных прынцыпова нічога не зменяць. Калі Лукашэнка не наважыцца на больш рашучыя крокі, цяперашнія сімвалічныя сігналы і жэсты скончацца гэтак сама, як і ў 2022 годзе, то бок нічым.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.