навіны

Затрымалі Сяргея Гуня. У 2020-м сілавікі збілі яго да страты прытомнасці

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, Сяргея затрымалі паводле артыкулу 342 КК.

«Наша Ніва» піша, што мужчыну затрымалі яшчэ 3 чэрвеня на ягоным лецішчы. Пакуль Сяргей Гунь застаецца ў ІЧУ Сенніцкага раёну.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй, Сяргея затрымалі паводле артыкулу 342 КК («Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).
Раней Сяргея затрымлівалі паводле адміністратыўных артыкулаў. Падчас масавых пратэстаў у кастрычніку 2020-га сілавікі выцягнулі мужчыну з аўтамабіля і збілі да страты прытомнасці, бо заўважылі, што той здымаў амапаўцаў на відэа. Пра абставіны затрымання Сяргей тады распавёў у інтэрв’ю «Белсату».
Сяргей Гунь раней быў дырэктарам івэнт-агенцтва. Не так даўно мужчына пераехаў у вёску і пачаў гадаваць курэй.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10