навіны

Трамп можа заставацца ва ўладзе да 2037 года

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: President Donald J. Trump / Facebook
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: President Donald J. Trump / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Некаторыя эксперты мяркуюць, што Доналд Трамп можа заставацца ва ўладзе да 2037 года, калі яму будзе 90 гадоў, скарыстаўшыся юрыдычнай шчылінай у Канстытуцыі ЗША. 

Паводле выдання «Daily Mail», 22-я папраўка ў Канстытуцыі Злучаных Штатаў забараняе быць абраным прэзідэнтам больш за два разы, але не перашкаджае атрымаць гэтую пасаду іншымі шляхамі. Аналітыкі дапускаюць сцэнар, пры якім Доналд Трамп спачатку робіцца віцэ-прэзідэнтам пры лаяльным партнёры, а пасля займае ягонае месца ў выпадку адстаўкі.

Больш за тое, тэарэтычна ён можа паўтарыць гэты манеўр, на час пакідаючы пасаду, каб ізноў вярнуцца ў Белы дом. Такі сцэнар абмяркоўваўся яшчэ ў 1999 годзе, яго сфармуляваў прафесар Брус Пібадзі ў часопісе «Minnesota Law Review». Паводле яго, 22-я папраўка Канстытуцыі абмяжоўвае «пераабранне прэзідэнта, які ўжо двойчы займаў гэты пост». Але гэта не павінна перашкаджаць вяртанню да ўлады ў выпадку адстаўкі або смерці дзейнага прэзідэнта ЗША – тады пасаду можа заняць віцэ-прэзідэнт.

Шанцы Трампа на тое, каб правярнуць такі трук, залежаць ад шэрагу фактараў. Сярод іх называюцца падтрыманне выбарнікаў, для гэтага Трампу трэба будзе набраць дастаткова галасоў падчас будучых электаральных кампаніяў. Таксама гэта залежыць ад ролі віцэ-прэзідэнта, бо патрэбен кандыдат, які пагодзіцца на такі палітычны манеўр. Важная таксама рэакцыя Кангрэсу: бо калі рэспубліканцы могуць падтрымаць такі план, то пры большасці, якую будуць складаць дэмакраты, абавязкова будзе адчувацца моцнае супрацьдзеянне.

Акрамя таго, калі Трамп сапраўды захоча прымяніць такі механізм, то вельмі верагодна, што ягоныя праціўнікі паспрабуюць спыніць яго праз суды, роля якіх у палітычным жыцці Злучаных Штатаў вельмі высокая.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10