навіны

У Кіеве зняпраўдзілі інфармацыю пра знішчэнне бранятэхнікі падчас ранішніх абстрэлаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

На тэрыторыі Дарніцкага вагона-рамонтнага заводу няма вайсковай тэхнікі.

Кіраўнік Украінскай чыгункі Аляксандр Камышын зняпраўдзіў інфармацыю Міністэрства абароны РФ пра тое, што раніцаю расейцы нанеслі ракетныя ўдары па вайсковай тэхніцы ў Кіеве.
Нагадаем, раніцаю 5 чэрвеня расейцы зноў нанеслі ракетныя ўдары па Кіеве. Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ў выніку атакі нібыта былі знішчаныя пастаўленыя ўсходнееўрапейскімі краінамі танкі Т-72 ды іншая браняваная тэхніка, якую размяшчалі ў вагона-рамонтным прадпрыемстве.
Аляксандр Камышын назваў заяву Мінабароны РФ хлуснёю: на тэрыторыі Дарніцкага вагона-рамонтнага заводу няма вайсковай тэхнікі. Прадпрыемства рамантавала паўвагоны і зернявозы для вывазу экспартнай прадукцыі.
Камышын запрасіў наведаць завод журналістаў, каб на ўласныя вочы пераканацца, што танкаў і вайсковай тэхнікі там не было:


,,

«Мы пацвердзім, што Расея чарговы раз схлусіла. І што іх сапраўдная мэта − эканоміка Украіны і мірнае насельніцтва. Яны хочуць перакрыць нам магчымасць экспартаваць украінскую прадукцыю на Захад».


Па заводзе ўдарылі чатырма ракетамі.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10