навіны

Журналісту Алесю Любенчуку выставілі абвінавачванне ў крымінальнай справе

Алесь Любянчук. (Фота: Facebook)
Алесь Любянчук. (Фота: Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Якое абвінавачванне, не вядома: нават адвакат пад падпіскай аб неразгалошванні.

Якое абвінавачванне, не вядома: нават адвакат даў падпіску аб неразгалошванні.
Алесь Любянчук. (Фота: Facebook)
Алесь Любянчук. (Фота: Facebook)
Паводле крыніцы «Белсату», затрыманаму журналісту Алесю Любенчуку выставілі абвінавачванне ў крымінальнай справе. Імаверна, неўзабаве яго перавядуць у следчы ізалятар № 1 у Менску на вуліцы Валадарскага.
Любенчука затрымалі 26 траўня – забралі з вёскі Крывічы Івейскага раёну, дзе ён жыў апошнім часам. Прычына затрымання па-ранейшаму не вядомая. Вядома, што ў няволі ў Любенчука пагоршылася здароўе.
У 2020 годзе Любенчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у турме ў Баранавічах. Апошні час Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёну.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10