
навіны
«Spiegel»: Нямеччына не хоча пастаўляць Украіне танкаў, каб не дапусціць «эйфарыі» і ўварвання ў РФ

podpis źródła zdjęcia
Нямецкія медыі паведамляюць, што Нямеччына не збіраецца бліжэйшым часам перадаваць Украіне цяжкага ўзбраення і танкаў. Паводле крыніцаў выдання «Spiegel», нямецкі ўрад баіцца «эйфарыі» ды«самаўпэўненасці Украіны», што можа прывесці да ўварвання на тэрыторыю Расеі.

Медыі сцвярджаюць, што Берлін занепакоены тым, што Украіна «можа стацца самаўпэўненаю», калі атрымае некалькі вялікіх перамог на полі бою і ў стане эйфарыі здзейсніць уварванне на тэрыторыю Расеі.
Яшчэ адною верагоднаю прычынаю называюць пэўны недавер у Берліне да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Пры гэтым, як сцвярджаюць крыніцы, Нямеччына не рыхтуецца нават да гіпатэтычнай магчымасці пастаўкі танкаў. Яны паведамляюць, што ў пытанні «танкавага эмбарга» паміж ЗША, Вялікай Брытаніяй і Францыяй таксама неафіцыйна існуе пэўная згода.
Нямецкія журналісты мяркуюць, што кіраўніцтва краіны не робіць усяго магчымага для дапамогі Украіне, каб не справакаваць пачатку трэцяй сусветнай. На думку ўраду, максімальная дапамога Нямеччыны Украіне азначала б яе ўступленне ў гэтую вайну супраць РФ і пагражала б эскалацыяй.
Нагадаем, што 30 траўня канцлер Нямеччыны Оляф Шольц заявіў, што будзе дапамагаць Украіне і падтрымліваць яе ў вайне супраць Расеі. У тым ліку Шольц заявіў пра дапамогу 1 мільярд еўраў і планы пасляваеннага аднаўлення краіны.
Раман Лугоўскі belsat.eu