навіны

Аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна будуць судзіць у Менску 23 чэрвеня

Марк Бернштэйн. (Фота: viasnanazirae / Telegram)
Марк Бернштэйн. (Фота: viasnanazirae / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У судзе Заводскага раёну Менску крымінальную справу палітзняволенага разгледзіць суддзя Анастасія Асіпчык.

Стала вядома, калі пачнецца разгляд справы знакамітага «вікіпедыста» Марка Бернштэйна. 23 чэрвеня ў судзе Заводскага раёну Менску крымінальную справу палітзняволенага разгледзіць суддзя Анастасія Асіпчык, паведамляе «Вясна».
Марк Бернштэйн. (Фота: viasnanazirae / Telegram)
Марк Бернштэйн. (Фота: viasnanazirae / Telegram)
Марк Бернштэйн ёсць вядомым аўтарам «Вікіпедыі» і прадпрымальнікам. Ува ўсім свеце ён вядомы як «Pessimist2006» – выбітны рэдактар «Вікіпедыі». Бернштэйн уваходзіць у «топ-50 найлепшых аўтараў на расейскай мове». З 14 чэрвеня 2008 года ён унёс у розныя артыкулы больш за 200 тыс. правак.
Нагадаем, што мужчыну затрымалі 11 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКу. У іх тэлеграм-канале было апублікаванае фота з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы». Бернштэйна асудзілі на 15 содняў, а потым завялі на яго крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Марк Бернштэйн прызнаны палітзняволеным.
Раман Лугоўскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10