навіны

Святлана Ціханоўская звярнулася да Зяленскага і ўраду Украіны

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Палітык заклікала захоўваць еднасць у такі страшны час, бо гэта вельмі важня, хаця і цяжка.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Адпаведнае відэа з’явілася на ейным YouTube-канале. Палітык заклікала захоўваць еднасць у такі страшны час, бо гэта вельмі важна, хаця і цяжка.
Святлана Ціханоўская эмацыйна адзначыла, што з тэрыторыі Беларусі зноў лятуць расейскія ракеты ва Украіну. Яна адзначыла, што беларусы, як і ўкраінцы разумеюць, якія два дыктатары стаяць за гэтым. Але гэта не азначае, што беларусы не адчуваюць асабістага болю за Кіеў, Харкаў і Крамянчуг.


,,

«Нашыя народы падтрымліваюць адно аднаго. І задача палітыкаў – дапамагчы ім у гэтым. Не раз’яднацца тады, калі гэта дапаможа толькі ворагу. Беларусы зробяць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне. Нам не патрэбна нічога наўзамен, акрамя павагі да нашага шляху. Павагі да нашага досведу і нашага права быць самімі сабой – беларусамі», – сказала Святлана Ціханоўская.


Ціханоўская згадала, што тысячы беларусаў у краіне пацярпелі і страцілі здароўе ды свабоду за падтрыманне Украіны ў вайне. Яна згадала пра рэйкавых партызанаў і жанчын, якія тэлефанавалі ў вайсковыя часткі, каб іхных дзяцей не выпраўлялі на вайну. Таксама палітык прыгадала дзясяткі ініцыятываў і мноства беларускіх валанцёраў, якія дапамагаюць украінцам, як ва Украіне, так і за яе межамі.
Belsat

«Трэба даказаць, што ў Беларусі небяспечна». Паразмаўлялі з беларускай валанцёркай Анісіяй Казлюк

навіны
На думку Ціханоўскай, разʼяднанасць можа быць на карысць толькі ўладам РФ, якія імкнуцца пасеяць як мага больш хаосу ў рэгіёне. Апроч таго, яна заклікала ўкраінскія ўлады не дыскрымінаваць беларусаў.
У канцы прамовы яна заклікала Зяленскага, калі наступны раз ён будзе звяртацца да беларусаў, не пераходзіць з украінскай мовы на расейскую, бо беларусы ўсё разумеюць.
Раман Лугоўскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10