навіны

«Шастала па судах». МЗС Беларусі абвінаваціла дыпламатку Еўразвязу ў тым, што яе затрымалі

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. (Фота: МИД Беларуси / Facebook)
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. (Фота: МИД Беларуси / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Яна правяла ў РАУС дзве гадзіны.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што часовая павераная ў справах Еўразвязу ў Беларусі Эвэліна Шульц сама вінаватая ў сваім затрыманні на выхадзе з суду 7 верасня.
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. (Фота: МИД Беларуси / Facebook)
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. (Фота: МИД Беларуси / Facebook)
Глаз заявіў, што Венская канвенцыя аб дыпламатычных зносінах «дакладна вызначае функцыі прадстаўніцтваў, і сярод іх няма ні шастанняў па судах, ні дачы адзнак працы судовай улады, ні пракурорскай, ні адвакацкай дзейнасці».
Паводле яго, у ліпені 2021 года МЗС Беларусі накіравала ноту ў Прадстаўніцтва ЕЗ і шэраг амбасадаў, «у якой дакладна і недвухсэнсоўна даведзены парадак наведвання гэтымі дыпламатамі беларускіх дзяржорганаў».


,,

«У выніку мы бачым свядомыя спробы некаторых усё гэта груба парушаць. І гэта ж не першы выпадак. Як да гэтага ставіцца? Гэтае фанфаронства і цалкам відавочная, наўмысная правакацыя. Спроба падштурхнуць беларускі бок да нейкіх больш рэзкіх крокаў», – сказаў прэс-сакратар.


Паводле яго, у МЗС Беларусі ўжо была выкліканая затрыманая напярэдадні дыпламатка, «якая апошні раз папярэджаная пра магчымыя наступствы такія правакацыяў і праінфармаваная пра прымяненні беларускім бокам дадатковых мер рэагавання да Прадстаўніцтва ЕЗ».
Эвэліну Шульц затрымалі на выхадзе з Менскага гарадскога суда 6 верасня каля 15:35. Да таго яна размаўляла ў фае будынку з людзьмі, якія прыйшлі на адкрыты прысуд у «справе анархістаў».Шульц паказвала сілавікам свой дыпламатычны пашпарт і дыпламатычную картку і давала ім зразумець, што мае дыпламатычную недатыкальнасць.
У РАУС дыпламатка правяла дзве гадзіны. Перад тым, як яе адпусцілі, у пастарунак прыехаў прадстаўнік МЗС, праз яго супрацоўнік міліцыі папрасіў еўрапейскую дыпламатку «прыняць афіцыйны пратакол і падпісаць яго». Шульц падчас гэтай размовы працягвала нагадваць пра свой дыпламатычны імунітэт і патрабавала запрасіць прадстаўніка дэлегацыі ЕЗ або консулаў Польшчы ці Нямеччыны. Таксама Эвэліну Шульц здымалі на камеру, калі зачытвалі пратакол.
Вонкавапалітычнае ведамства Еўрапейскага Звязу 8 верасня выказала рашучы дыпламатычны пратэст у сувязі з затрыманнем у Менску Эвэліны Шульц.


,,

«Незаконнае затрыманне нашага дыпламата з’яўляецца сурʼёзным парушэннем міжнародных дыпламатычных правілаў», – сказаў прадстаўнік ЕЗ Пэтэр Стана.


Для тлумачэння інцыдэнту выклікалі дыпламатычнага прадстаўніка Беларусі ў Бруселі.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10