навіны

Сацыёлаг Астапеня: Прэмія Бяляцкаму – адказ тым, хто крытычна настроены да краінаў Захаду

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Мы адэкватная частка гэтага свету».

Сацыёлаг, дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня падчас прэзентацыі вынікаў сацыялагічнага даследавання «Беларускае ўспрыманне Захаду і Расеі» пракаментаваў уручэнне Нобэлеўскай прэміі кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму.
Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Беляцкі. (Фота: viasna96 / Telegram)
Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Беляцкі. (Фота: viasna96 / Telegram)
«Гэта вялікі гонар для ўсіх беларусаў, што спадар Бяляцкі атрымаў гэтую ўзнагароду. Важна тое, што Нобэлеўская прэмія – гэта ўзнагарода сусветнага маштабу, значная не толькі для краін Захаду. І з кожным новым лаўрэатам прэміі беларусы становяцца больш заўважнымі, становяцца больш значнымі ў сусветным грамадскім меркаванні, атрымліваюць прызнанне», – адзначыў Астапеня.
Паводле яго, гэтая прэмія – «прамы адказ тым крытычна настроеным да краін Захаду людзям і сілам, якія кажуць, што беларусаў лічаць людзьмі другаснага гатунку, меншымі, горшымі і гэта далей».
Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі. (Фота: belsat.eu)

Праваабаронца Стрыжак: Важна разумець, чаму менавіта такое рашэнне прыняў Нобэлеўскі камітэт

навіны
«Але прысуджэнне Нобэлеўкі беларусу Алесю Бяляцкаму яшчэ раз сведчыць пра зваротнае: мы роўныя з усімі, мы адэкватная частка гэтага свету», – сказаў Астапеня.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі цяпер застаецца за кратамі. Яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года ў межах маштабнай атакі спецслужбаў на праваабарончую супольнасць Беларусі. Спачатку яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»), але цяпер яму выстаўленыя іншыя абвінавачанні паводле арт. 228 КК («Кантрабанда») і ч. 2 арт. 342 КК («Фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Бяляцкага дагэтуль так і не судзілі, а толькі працягвалі тэрмін утрымання пад вартаю. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.
7 кастрычніка стала вядома, што ён атрымае Нобэлеўскую прэмію міру ў 2022 годзе. Таксама ўзнагароду дадуць расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» і Цэнтру грамадзянскіх свабодаў з Украіны.
«Лаўрэаты прэміі міру прэзентуюць грамадзянскую супольнасць у сваіх краінах. Яны шмат гадоў прасоўвалі права на крытыку ўладаў і абароны асноўных правоў грамадзянаў. У іх ёсць выдатныя намаганні дзеля дакументавання ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжыванняў уладаю. Разам яны дэманструюць значэнне грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі», – паведамляе Нобэлеўскі камітэт.
Макар Мыш / Антон Тачняк belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10