Gistoryi

«Нашыя цені ідуць паралельна…» Святлана Курс правяла нас «Тунэлем смерці» Катынскага музею

Рэчы расстраляных, знойдзеныя падчас эксгумацыі,  у экспазіцыі  Катынскага музею. Варшава, Польшча. 9 красавіка 2025 года. Фота: Белсат
Рэчы расстраляных, знойдзеныя падчас эксгумацыі, у экспазіцыі Катынскага музею. Варшава, Польшча. 9 красавіка 2025 года. Фота: Белсат

13 красавіка Польшча ўшаноўвае памяць ахвяраў Катынскай трагедыі. Напярэдадні Дня памяці «Белсат» наведаў Катынскі музей у Варшаве, а нашым гідам ласкава згадзілася быць беларуская пісьменніца і працаўніца Катынскага музею Святлана Курс (Ева Вежнавец). Мы прайшлі праз «Тунэль смерці» і падняліся «Сходамі вечнасці» да «нармальнага польскага жыцця». Распавядаем, чаму ў гэтым музеі мусіць пабываць кожны беларус.