навіны

Смяротны прысуд грамадзяніну Нямеччыны, затрыманне маці палітвязня: рэпрэсіі 19 ліпеня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Агляд палітычнага пераследу.

У пятніцу, 19 ліпеня, сталася вядома, што ў Беларусі вынеслі смяротны прысуд замежнаму грамадзяніну. Акрамя таго, затрымалі маці і цётку палітвязня Аляксандра Францкевіча, дапоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, з’явілася інфармацыя пра некалькі «палітычных» судоў. Падрабязней – у нашым аглядзе рэпрэсіяў.
Максім Рэмезаў. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
Максім Рэмезаў. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
43-гадовага айцішніка з A1 Максіма Рэмезава будуць судзіць за данаты – яму пагражае да 10 гадоў калоніі.
Суд над Максімам пачынаецца 31 ліпеня. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў – «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-2 КК) і «Фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Судзіць будзе Вікторыя Паляшчук.
Максім Рэмезаў. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
Максім Рэмезаў. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
На 23 ліпеня прызначаны разгляд апеляцыі паводле справы палітзняволенай настаўніцы менскай гімназіі 24-гадовай Дар’і Хмяльніцкай. Яе асудзілі да 5,5 гадоў калоніі 29 красавіка ў Менскім гарадскім судзе. Дзяўчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 361-3 КК («Фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне»). Справу разглядала Алена Ананіч.
Пастанову наконт апеляцыі будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна.
За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы мужчына. «Пакаяльнае» відэа з ім апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Імя не называецца.
У Менскім гарадскім судзе 19 ліпеня распачаўся суд над Алінай Хмялеўскай. Яе судзяць за данаты паводле ч. 2 арт. 361-3 КК («Фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях») і арт. 361-2 КК («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»). Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая, але звычайна паводле першага артыкулу ў Беларусі судзяць за падтрыманне Украіны ў вайне. За такі данат жанчыне пагражае ад 5 да 10 гадоў калоніі. Справу разглядае Яўгеній Хаткевіч.
Рыка Крыгер. (Крыніца: Мотолько. Помоги / Telegram-канал)

Грамадзяніна Нямеччыны збіраюцца пакараць смерцю ў Беларусі

навіны
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» – закрыты тэлеграм-чат «Медики Гродно». Адпаведная пастанова была прынятая КДБ 16 ліпеня. Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Віктар Шумель і Данута Каваленка.
У Менскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены прысуд 30-гадоваму грамадзяніну Нямеччыны Рыка Крыгеру. Паводле старонкі на LinkedIn, мужчына быў ваенным лекарам Чырвонага Крыжа. У Беларусі яго абвінавачвалі адразу паводле шасці цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «Наёмніцтва» (арт. 133) і «Акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289).
Па выніках суда мужчыне прызначаная найвышэйшая мера – смяротнае пакаранне праз расстрэл.
Максім Рэмезаў. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
Максім Рэмезаў. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
Суд Лоеўскага раёну ў парадку спецыяльнага вядзення разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні 45-гадовага мясцовага актывіста Юрыя Шчучко. Як пазначана ў раскладзе судовых пасяджэнняў, працэс вёў Іван Цалкоў. 18 ліпеня Шчучко завочна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Максім Рэмезаў. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
Максім Рэмезаў. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка 18 ліпеня суд Маладзечанскага раёну асудзіў да чатырох гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у відэа ў Tik-Tok. Справу разглядаў Аляксей Іршын.
Таксама вядома, што палітвязню прызначылі штраф 400 базавых велічыняў.
Напачатку 2022 года Андрэя ўжо асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У сярэдзіне ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у магілёўскай калоніі, але праз паўгода зноўку быў затрыманы.
Старонка ў Instagram Аляксандры Герасімені прызнаная «экстрэмісцкай». Адпаведная пастанова прынятая судом Савецкага раёну Менску 12 ліпеня.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
19 ліпеня затрымалі Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, і ейную сястру Наталлю Лабацэвіч, калі яны разам прыехалі ў калонію ў Ваўкавыск, каб перадаць Аляксандру перадачу. Прычыны затрымання невядомыя.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10