КДК узяўся за рынкі: праверыць, ці «правільна» там вызначаюць цэны


Камітэт дзяржаўнага кантролю пачаў маштабныя кантрольныя правяранні рынкаў, на якіх прадаецца харчовая прадукцыя. Маніторынгі будуць праведзены ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, паведамілі ў ведамстве.

Жанчына выкладае таматы на Камароўскім рынку.
Фота: Белсат

Прадстаўнікі КДК сярод іншага плануюць праверыць наяўнасць «неабгрунтаваных пасрэдніцкіх структур пры продажы айчыннай прадукцыі» і не дапусціць «завышэння цэнаў».

Таксама будуць правераныя захаванне на рынках заканадаўства аб якасці і бяспецы прадукцыі, даступнасць гандлёвых месцаў і магчымасць продажу прадукцыі ўласнай вытворчасці.

Пасля таго, як дзяржава ўзялася за рэгуляванне цэнаў, рэнтабельнасць гандлёвых арганізацыяў знізілася да 0,4 %, адзін з самых нізкіх паказнікаў за ўсю гісторыю. Пры тым рэгуляванне цэнаў не спыніла іх рост – магчыма, нават стварыла ўмовы да вялікага скачка цэнаў.

Hавiны
У Беларусі зноў змянілі парадак атрымання дазволу на падвышэнне цэнаў
2024.04.27 12:07

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў