Мінабароны Беларусі ладзіць збор для кіраўнікоў рэгіёнаў і ваенкомаў


У Магілёве пад кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна 17 траўня пройдзе штогадовы збор «Вайсковая бяспека і абарона дзяржавы». Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства.

Віктар Хрэнін.
Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»/ Telegram / modmilby

У зборы прымуць удзел старшыні абласных і Менскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, вайсковыя камісары ​​вобласцяў і Менску.

«Мэта збору – павысіць узровень ведаў службовых асобаў у пытаннях супольных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, удасканальваць навыкі ў дзеяннях са зброяй», – зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Паведамляецца, што падчас збору ўдзельнікі азнаёмяцца з парадкам выкарыстання беспілотнікаў і барацьбы з імі, а таксама ўбачаць «дзеянні добраахвотнікаў атраду народнага апалчэння ў перадухіленні і спыненні правапарушэнняў, ахове і абароне аэрапорту сіламі тэрытарыяльнай абароны».

Акрамя таго, кіраўнікам рэгіёнаў і вайсковым камісарам прадэманструюць тэхніку, што стаіць на ўзбраенні інжынерных войскаў, падраздзяленняў беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных сілаў і тэрытарыяльнай абароны, а таксама тэхніку дарожна-рамонтных будаўнічых упраўленняў, «што выкарыстоўваецца для рыхтавання населеных пунктаў да абароны».

Аналітыка
Вайна на чужой зямлі, злы Захад і касмапаліты. Што трэба ведаць пра новую Ваенную дактрыну
2024.04.29 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў