Выбары ў парламент фактычна адбыліся: яўка перавысіла 50 %


fot: reuters

Паводле ЦВК на 15:00 яўка па краіне склала 52,49%. Больш за палову прагаласавалі ва ўсіх вобласцях. Найбольшая яўка ў Гомельскай вобласці (59,01%), менш актыўней галасавалі ў сталіцы – 41,93 %.

11 верасня – апошні і асноўны дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Сёлетнюю парламенцкую кампанію вылучае тое, што галасаванне пройдзе ў адзін тур. Каб выбары адбыліся, у галасаванні павінна ўзяць удзел больш за палову выбарнікаў акругі – то бок, мінімум 50 % + 1 чалавек. Датэрмінова прагаласавалі 31,29% выбарнікаў.

Онлайн выбараў (відэа)

З афіцыйных дадзеных вынікае, што выбары фактычна адбыліся.

Глядзі таксама
Каментары