На ўчастках людзі абдымаюцца з камісіяй: «Ой, Ваня, прыходзь на 50 грамаў»


Пра тое, як праходзіць галасаванне ў гарадскім пасёлку Прывольны, рэжысёрка Вольга Мікалайчык распавяла ў эфіры «Гарачага каментара».

Я як назіральнік не маю права ўступаць у кантакт з выбарцамі. Але я чую, як яны часам кажуць: «Я буду за гэтага» або «Я буду за таго». Маладыя галасуюць за больш маладых кандыдатаў, людзі ў сталым веку – за кандыдатаў у сталым веку, камуністы – за камуніста.

Моладзь зрэдку з’яўляецца на папярэднім галасаванні, прыходзяць збольшага пенсіянеркі. Ідзе пенсіянерка гэтак па малако ў краму, з цікаўнасці вырашыла зайсці на ўчастак, пытаецца ў камісіі: «А што гэта за людзі – за каго мы галасуем? Ну ладна, прагаласую».

Усё збольшага апатычна і дэпрэсіўна, магчыма на выходных будзе весялей. Участак месціцца ў Доме культуры, дзе знаходзіцца легендарны клуб, у якім Сяргей Міхалок і «Ляпісы» пачыналі сваю творчую дзейнасць.

На выбарчым участку ў выходныя пачне працу буфет, там накрываецца цэлая паляна, будуць нізкія кошты. І для мясцовых, якія ведаюць адзін аднаго па 50 гадоў, сапраўды, сабрацца разам – вельмі важна. Камісія не мае права размаўляць з выбарнікамі, а яны прыходзяць: «Ой, Маня! Ой, Ваня! Як там карова? Як агуркі? Як грыбкі? Прыходзь на 50 грамаў» і ўсё такое.

Як я іх раздыму або зафіксую парушэнне? Праз тое, што яны абдымаюцца? Дык яны жывуць разам 50 гадоў!

Глядзіце поўную размову Сяргея Падсасоннага з рэжысёркай Вольгай Мікалайчык:

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=5EBAWLDciwo”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў