На прэзідэнцкіх выбарах ва Узбекістане перамагае пераемнік Карымава. Яму ўжо набылі торт


Паводле выбарчага штабу часова выконваючага абавязкі прэзідэнта, Шаўкат Мірзіёеў ужо перамог.

«Да нас сцякаюцца звесткі і мы можам казаць аб папярэдніх выніках, паводле якіх мы перамагаем», – цытуе ТАСС намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Дылшоду Шоўмараву.

Намеснік старшыні партыі Мухлісахан Акромаў паведаміў ria.ru, што прыхільнікі Мірзіёева разлічваюць на буйную перамогу. Паводле іхных звестак, ён набярэ не менш за 80 % галасоў.

З нагоды абрання Мірзіёева ў штабе партыі ўжо падрыхтавалі святочны торт.

Выбары кіраўніка Узбекістану былі прызначаныя пасля смерці Іслама Карымава, які кіраваў краінаю з 1989 года. Падчас прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2015-га былы кіраўнік краіны Іслам Карымаў набраў 90,39 % галасоў.

У верасні нязменны кіраўнік Узбекістану памёр. Яго пахавалі ў Самаркандзе.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары