ЦВК Узбекістану паведаміў аб 88-адсодкавай яўцы на прэзідэнцкіх выбарах


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”404517″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Выбары кіраўніка Узбекістану былі прызначаныя пасля смерці Іслама Карымава, які кіраваў краінаю з 1989 года. Галоўным прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду ва Узбекістане лічыцца дзейсны прэмʼер Шаўкат Мірзіееў.

Паводле russian.eurasianet.org, гэтыя выбары будуць «каранацыяй выконваючага абавязкі прэзідэнта Шаўката Мірзіеева».[/vc_column_text][vc_single_image image=”404525″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Мірзіееў пазіцыянуе сябе як палітык, які забяспечыць нацыянальнае адраджэнне, інвестыцыі. Ён таксама абяцае аднавіць прамысловасць і заняцца будаўніцтвам жылля.

Узбекістан цяпер перажывае не самыя лепшыя часы: у краіне высокі ўзровень беспрацоўя, высокая інфляцыя, шмат у якіх сельскіх мясцовасцях няма святла і газу (Узбекістан займае 11 месца ў свеце па здабычы газу).

Эканоміка Узбекістану мае кланавы характар. Найбольшы ўплыў маюць тры кланы: самарканцка-бухарскі, ташкенцкі і фэрганскі.

«Сямейнае» галасаванне, калі старэйшая асоба ў сямʼі галасуе за ўсю сямʼю стала «экзотыкаю» для міжнародных назіральнікаў, паведаміла ТАСС дэпутат ад партыі «Единая Россия» Ірына Радніна, якая прыехала ў Ташкент у складзе назіральнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацы.

З нагоды выбараў у сталіцы Узбекістану Ташкенце праезд у грамадскім транспарце быў бясплатны.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2015-га былы кіраўнік краіны Іслам Карымаў набраў 90,39 % галасоў.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС, eurasianet.org

Стужка навінаў