Мы вернем фінансаванне «Белсату», – маршалак Сенату Польшчы

urgent

Станіслаў Карчэўскі з журналістамі. Фота Aliaksandr Papko/radyjo.net

Кіраўнік польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі ў інтэрв’ю выданню «Rzeczpospolita» заявіў, што будуць уведзеныя папраўкі, якія дазволяць прафінансаваць дзейнасць «Белсату» «паводле ранейшых варункаў».

Журналіст выдання «Rzeczpospolita» запытаў Станіслава Карчэўскага, ці не ёсць памылкаю змяншэнне фінансавання «Белсату».

«Сенат увядзе папраўкі. Аднак меркаванні падзеленыя. Тэлебачанне «Белсат» мусіць функцыянаваць. Шаную здабытак дырэктаркі Агнешкі Рамашэўскай-Гузы ды ейнага калектыву, бо гэта добрая праца. Гэтае тэлебачанне мусіць быць фінансаванае такім чынам, каб магло свабодна і незалежна функцыянаваць. У Сенаце мы вернем фінансаванне «Белсату», каб сёлета канал мог працаваць паводле ранейшых варункаў», – заявіў марашалак Сенату.

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

Інфармацыя пра закрыццё «Белсату» выклікала буру дыскусіяў у беларускіх і ў польскіх медыях. Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы за апошнія дні дала некалькі інтэрвʼю польскім выданням, у якіх патлумачыла, чаму лічыць змяншэнне фінансавання каналу памылкаю.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары