Тэлеканалу нічога не пагражае: дырэктарка «Белсату» пасля сустрэчы з кіраўніцаю польскага ўраду


«Думаю, што вы разам са мною будзеце задаволеныя тою інфармацыяй, якою я хачу падзяліцца: спадарыня прэмʼер [кіраўніца польскага ўраду Бэата Шыдла (на фота). – belsat.eu] запэўніла мяне, што “Белсату” нічога не пагражае. Цягам бліжэйшага месяца будзем вызначаць з МЗС далейшыя прынцыпы супрацы», – паведаміла Агнешка Рамашэўская-Гузы.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”418127″ img_size=”large”][vc_column_text]Інфармацыя пра закрыццё «Белсату» выклікала буру дыскусіяў у беларускіх і ў польскіх медыях. Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы за апошнія дні дала некалькі інтэрвʼю польскім выданням, у якіх патлумачыла, чаму лічыць змяншэнне фінансавання каналу памылкаю.

 «Беларускі П’емонт». Самае важнае пра «Белсат» у польскіх медыях 

Нагадаем, што 18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрвю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў