Што такое «Белсат» і колькі беларусаў яго глядзіць?


«Белсат» за 5 хвілін. Гэты ролік мы зрабілі ў мінулым годзе.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=pslPCRO6abo” el_class=”Белсат за 5 хвілінаў “][vc_column_text]Відэа 2015 г.

Усё, што трэба ведаць пра першы незалежны тэлеканал у Беларусі.

«Белсат» паўстаў у выніку пагаднення паміж TVP (польскае дзяржаўнае тэлебачанне) і Міністэрствам замежных справаў Польшчы. Мы пачалі вяшчанне ў 2007 годзе. З самага пачатку тэлеканал рабілі журналісты з Польшчы і Беларусі, а мовай вяшчання была беларуская.

Хто і як фінансуе «Белсат»?

Спосаб рэалізацыі місіі «Белсату» і абʼём фінансавання штогод зацвярджае міністр замежных справаў з улікам рэкамендацыяў Дарадчай праграмнай рады, ў якую ўваходзяць прадстаўнікі МЗС Польшчы і TVP.

Фінансавую ды інфраструктурную дапамогу тэлеканалу аказвае TVP. Частка бюджэту нашага тэлеканалу – замежныя гранты.

Бюджэт «Белсату» заўсёды быў большы, чымся датацыя польскага МЗС, якая цягам апошніх двух гадоў складала 17 мільёнаў злотых (каля Br 7 650 000). Увесь бюджэт тэлеканалу складае каля 26 мільёнаў злотых (11 700 000 дэнамінаваных беларускіх рублёў). Стабільная фінансавая падтрымка польскай дзяржавы забяспечвала бесперапынную працу тэлеканалу незалежна ад палітычных зменаў у краіне.

Колькі каштуе «Белсат» і «Russia Today»?

Гадавы бюджэт прапагандысцкага тэлеканалу «Russia Today» каля € 307 мнл. Гадавы кошт «Белсату» – 5 дзён працы «Russia Today»!

«Белсат» у космасе і ў інтэрнэце

Наш тэлеканал вяшчае праз спадарожнік Astra 4A 19,5 гадзінаў штодня. Геаграфічны ахоп – уся Еўропа.

Акрамя таго, наш наўпроставы эфір можна глядзець праз «YouTube». Усе праграмы, якія выходзяць у эфір даступныя на belsat.eu.

Нашая інтэрнэт-старонка працуе на чатырох мовах: беларускай, польскай, расейскай і ангельскай.

Прадукт для беларусаў і не толькі

  • «Белсат» зʼяўляецца агульнатэматычным тэлеканалам. Мы выпускаем інфармацыйныя і публіцыстычныя праграмы, а таксама адукацыйныя, сатырычныя ды культурніцкія.
  • Тэлеканал дае трыбуну тым, у каго няма магчымасці выступіць на іншых тэлеканалах: незалежным экспертам, дэмакратычным палітыкам, простым людзям.
  • Праграмы і гістарычныя фільмы канцэнтруюцца на аднаўленні гістарычнай справядлівасці адносна падзеяў Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага, а таксама складанай супольнай гісторыі беларусаў і палякаў у XIX-XX стагоддзях.
  • Важнае месца на тэлеканале займае міжнародная публіцыстыка, якая паказвае і тлумачыць усё тое, што адбываецца ў свеце і звязанае з Беларуссю.
  • У дакументальных фільмах і рэпартажах мы канцэнтруемся на праблемах звычайных людзей, якія на дзяржаўным тэлебачанні замоўчваецца. Замежныя рэпартажы ў апошні час – гэта, перш за ўсё, вобраз Украіны і яе барацьбы за дэмакратыю.
  • Нашыя фільмы і рэпартажы неаднаразова трансляваліся на іншых каналах TVP і заваявалі 45 узнагародаў на шэрагу фестываляў. Увесь спіс узнагародаў па спасылцы.
  • «Белсат» выпускае праграму пра палякаў у Беларусі «Над Нёмнам» і «Падарожжы па Гарадзеншчыне».
  • Частку кантэнту мы робім па-расейску, а значная частка нашых фільмаў даступная па-польску і па-ангельску. Цяпер «Белсат» рыхтуе дзве праграмы на расейскай мове – забаўляльную і міжнародную. Гэта далейшы этап развіцця тэлеканалу.

Місія «Белсату»

Галоўная мэта тэлеканалу – паказваць рэальную і праўдзівую беларускую рэчаіснасць. Але наша хата не з краю і таму мы звяртаем асаблівую ўвагу на падзеі ў суседніх з Беларуссю краінах і на тое, што адбываецца ў свеце.

Хто робіць «Белсат»?

На «Белсаце» па абодва бакі мяжы працуе каля 170 асобаў.

За 9 гадоў больш за 300 журналістаў прайшлі стажыроўку на нашым тэлеканале. Некаторыя далучыліся да нашай каманды.

У 2016 годзе за выкананне сваёй працы журналісты «Белсату» атрымалі штрафы на суму 17 500 дэнамінаваных беларускіх рублёў.

Колькі людзей нас глядзіць?

Паводле даследавання групы кампаніяў SATIO [1] «Белсат» глядзіць 4,7 % беларусаў. 2,7 % глядзяць рэгулярна (часцей за адзін раз у тыдзень).

Паводле сацыялагічнага цэнтру «ЗЕРКАЛО-ИНФО» [2] 22 % дарослых беларусаў маюць доступ да спадарожнікавага тэлебачання. Палова ўладальнікаў спадарожнікавых талерак дэкларуюць, што глядзяць «Белсат».

[1] Даследаванне было праведзенае ў кветні-траўні 2014-га. У ім брала ўдзел 1502 асобы старэйшых за 18 гадоў. Статыстычная памылка 2,5 %.

[2] Даследаванне было праведзенае ў траўні 2012 года. У ім брала ўдзел 2999 асобаў старэйшых за 18 гадоў. Статыстычная памылка 0,6 %.

Варта адзначыць, што даследаванні аўдыторыі «Белсату» мелі характар анкетавання. Дакладныя тэлеметрычныя звесткі не прадстаўленыя.

Для агульнай арыентацыі прапануем азнаёміцца з вынікамі тэлеметрычных даследаванняў аўдыторыі польскіх дзяржаўных тэлеканалаў, якія можна знайсці ў кабельных сетках, або глядзець як наземнае тэлебачанне (TVPINFO).

  • TVPINFO – 3,1 % (ад усёй патэнцыйнай аўдыторыі)
  • TVN24 – 3,5 %
  • TVP Polonia – 0,18 %
  • TVP3 – 0,93 %

Крыніца: тэлеметрычнае даследаванне кампаніі «Nielsen Polska»

«YouTube» і сацсеткі

Наш youtube-канал мае 19,6 млн праглядаў. У нас ёсць польскі, беларускі і ангельскі плэйліст.

На «Facebookʼу» у нас 23 000 падпісчыкаў і іх колькасць стала расце.

У мінулым месяцы 1 546 425 чалавек бачылі нашыя пасты на «Facebookʼу». За лістапад мы сабралі 247 000 лайкаў. 284 000 разоў нашымі навінамі ды артыкуламі падзяліліся. Паказнік па відэа ў «Facebookʼу» за мінулы месяц каля 300 000 праглядаў.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”411249″ img_size=”large”][vc_single_image image=”411245″ img_size=”large”][vc_column_text]Акрамя таго мы маем расейскую ды польскую версію «Facebookʼу».

Асаблівай папулярнасцю наш кантэнт карыстаецца ў сацсетцы «Однокласники», дзе некаторыя нашыя відэасюжэты сабралі па 700-800 тыс праглядаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”411253″ img_size=”large”][vc_single_image image=”411257″ img_size=”large”][vc_column_text]Наш беларускамоўны профіль на «Twitter’ы» (17 000 падпісчыкаў) за апошні месяц сабраў 367 000 клікаў. Ангельскі профіль на «Twitterʼы» мае 3 900 падпісчыкаў. Польскі – 3000.[/vc_column_text][vc_column_text]

Белсат» у кабельных сетках

«Белсат» можна глядзець амаль ва ўсіх кабельных сетках Польшчы і Украіны. Праз забарону ўладаў у беларускіх кабельных сетках «Белсату» няма.

У Польшчы, у асноўным на Падляшшы, жыве даволі шматлікая беларуская меншасць, у якой ёсць доступ да «Белсату» праз кабельнае тэлебачанне. Адмыслова для іх мы робім цыкл праграмаў «Беларусы ў Польшчы».

Высновы

Няма ніякіх сумневаў, што цягам 9 гадоў вяшчання тэлебачанне «Белсат» стаў цэнтрам абʼяднання творцаў і журналістаў.

Лепшым прыкладам укладу ў беларускую культуру была пастаноўка ў гэтым годзе, на сцэне Падляскай Оперы культавага музычнага спектакля «Народны Альбом». «Белсат» мае ўсё большы ўплыў на будаўніцтва грамадзянскай супольнасці і актыўна супрацьдзейнічае расейскай прапагандзе.

belsat.eu

Стужка навінаў