Міністэрства ўнутраных справаў распавяло пра працу ў святочную ноч.
Грамадскі парадак забяспечвалі некалькі тысячаў супрацоўнікаў унутраных справаў і вайскоўцаў унутраных справаў, адзначаецца ў паведамленні на сайце міліцэйскага ведамства.
«Навагодняя ноч выдалася досыць спакойнай. Непасрэдна ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў надзвычайных здарэнняў, грубых парушэнняў грамадскага парадку і злачынстваў не зафіксавана. У сталіцы святочныя гулянні праходзілі на 31 пляцоўцы», – гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым навагоднія святкаванні працягваюцца. МУС нагадвае, што абыходзіцца з піратэхнікай трэба асцярожна, а таксама звяртае ўвагу на тое, што несертыфікаваную піратэхніку лепш не набываць.
Чытайце таксама >>> Якім быў 2016-ы: палітычныя і эканамічныя вынікі ў сюжэтах «Белсату»
НМ, belsat.eu