Якім быў 2016-ы: палітычныя і эканамічныя вынікі ў сюжэтах «Белсату»

video

Падводзім вынікі мінулага года.

Галоўныя «эканамічныя поспехі» беларускіх уладаў у 2016-ым годзе

«Эканамічныя поспехі» беларускіх уладаў за 2016-ты

Гадавая дэвальвацыя – усяго на 6%, а інфляцыя – на 12%. Гэта – станоўчыя вынікі, якімі адзначыўся 2016-ты год для эканомікі Беларусі.

Што праўда, вялікую долю ў запавольванні росту коштаў згулялі сусветныя чыннікі. Таннае паліва і металы, сярод іншага паспрыялі зніжэнню коштаў ува ўсім свеце. Расея канчае год з удвая ніжэйшаю інфляцыяй, чымся Беларусь, У Еўразвязе кошты сёлета раслі ў 20 разоў больш павольна, як у нас (6%). Але ў плюс уладам Беларусі адмыслоўцы заносяць тое, што сёлета яны ўстрымліваліся ад бяздумнага друкавання грошай.

«Тут можна выдзеліць тры дасягненні. Гэта – утрыманне інфляцыі на параўнаўча нізкім узроўні, гэта – скарачэнне дырэктыўнага крэдытавання і ўтрыманне курсу рубля», – кажа шэф-рэдактар «Эканамічнай газеты» Леанід Фрыдкін.

Падрабязней пра тое, што яшчэ адбывалася летась з беларускай эканомікай – у нашым матэрыяле.

Палітыка: Год надзеяў і расчараванняў

Найважнейшаю падзеяй сёлета ў Беларусі сталася тое, што краіну мінулі розныя нягоды і няшчасці. Гэтак 2016-ты год сёння ацаніў Аляксандр Лукашэнка. І дадаў, што мае мару налета – гэта сярэдні заробак у Беларусі ў памеры $ 500.

«Хто ў гэта не верыць, я шкадую. А тыя хто мусіць гэта зрабіць, але не хоча гэта рабіць, з імі мы развітаемся», – адрэзаў прэзідэнт. Абяцанні рэзкага павышэння заробкаў у час глыбокага крызісу – чыстай вады папулізм для павышэння асабістага рэйтынгу Лукашэнкі.

Падрабязней пра тое, што яшчэ адбывалася летась у беларускай палітыцы – у нашым матэрыяле.

Чаго чакаць у 2017-м?

Налета ў Менску з’явіцца новы грамадскі транспарт: у першым квартале 2017-га гарадскі аўтобусны парк мае папоўніцца дваццаццю электробусамі. Абяцае ўрад і электратаксоўкі. А вось для гаманцоў беларусаў улады рыхтуюць менш прыемныя сюрпрызы.

З 1-га студзеня павысіцца пенсійны ўзрост. Мужчыны, якія дасягнуць налета 60-цігадовага ўзросту, адпрацуюць дадатковыя паўгода. Жанчыны, адпаведна, выйдуць на пенсію не ў 55 гадоў, як дагэтуль, а ў 55 з паловай. Гэтак жа пачне павялічвацца мінімальны працоўны стаж для атрымання пенсіі. З новага года гэты мінімум складзе 16 гадоў. Эканамісты тлумачаць: неабходнасць гэтага кроку выкліканая ростам беспрацоўя.

Больш – у нашым матэрыяле.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары