Лукашэнка падарыў Патрыярху Кірылу слуцкі пояс і карціну


Кіраўнік Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, які напярэдадні адзначыў 70-годдзе.

Лукашэнка адзначыў уклад Патрыярха ва ўмацаванне духоўнага адзінства Беларусі і Расеі.

«Хачу павіншаваць Вас не толькі ад сябе, але і ад беларускага народа, вы ведаеце, як вас любяць у Беларусі… У Беларусі вы карыстаецеся самым заслужаным аўтарытэтам і народнай любоўю. Вас ведае кожны чалавек – і хрысціянін, і мусульманін, і прадстаўнікі іншых канфесіяў. Гэта вынік вашай працы і добрага стаўлення да нашай краіны як прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы», – адзначыў Лукашэнка.

У падарунак Патрыярху Кірылу Лукашэнка падрыхтаваў слуцкі пояс і карціну, на якой намаляваны Свята-Нікольскі гарнізонны сабор у Берасці.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў