Патрыярх Кірыл прыраўняў аборты да алкагалізму і наркаманіі


Кіраўнік РПЦ прызнаў, што пакуль няма магчымасці цалкам забараніць аборты на тэрыторыі Расеі і прапанаваў вывесці гэтую працэдуру з сістэмы абавязковага медычнага страхавання (АМС). Такое меркаванне патрыярх выказаў у інтэрвʼю ria.ru.

«Калі дзяржава кажа: гэта асабістая справа, яна падкрэслівае сваё негатыўнае стаўленне да абортаў. Ну бо ніхто ж не дапамагае, дапусцім, алкаголікам і наркаманам набываць спіртное і наркотыкі за кошт якой-небудзь страхоўкі?! Няма такога, таму што гэта – зло, гэта – шкодна. А тут пакрываем агульнай страхоўкай здзяйсненне абортаў», – сказаў кіраўнік РПЦ.

У царквы па гэтым пытанні «цалкам рэалістычная парадак дня», падкрэсліў ён.

Сёлета ў верасні патрыярх падпісаў зварот актывістаў, якія заклікалі цалкам забараніць аборты ў Расеі. Пазней прэс-сакратар кіраўніка РПЦ удакладніў, што патрыярх заклікаў да таго, каб вывесці аборты з сістэмы АМС.

Забараніць аборты сёлета хацелі і ў Польшчы. Аднак, камісія па правах чалавека польскага Сейму адхіліла грамадзянскі праект закону, які прадугледжваў поўную забарону штучнага спынення цяжарнасці.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары