Пра асабістае і лёсы палітвязняў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з Наталляй Пінчук


Святлана Ціханоўская сустрэлася з жонкаю Нобэлеўскага лаўрэата, праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук. «Удзячная за цёплую сустрэчу, падтрыманне і магчымасць падзяліцца супольным болем», – адзначыла абраная прэзідэнтка.

Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Наталлі Пінчук. 1 траўня 2024 года.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук – жонкі палітвязняў. Сяргей Ціханоўскі адбывае тэрмін у 19,5 года калоніі строгага рэжыму, Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў узмоцненага рэжыму.

Як паведаміў Офіс абранай прэзідэнткі, на закрытай сустрэчы Ціханоўская і Пінчук размаўлялі пра асабістае – лёсы сужэнцаў, а таксама абмяркоўвалі шляхі да вызвалення палітвязняў і тое, як у гэтым можа дапамагчы міжнародная супольнасць.

«Я захапляюся стойкасцю і мужнасцю Наталлі, і ўдзячная ёй за цёплую сустрэчу, падтрыманне і магчымасць падзяліцца супольным болем. Пасля нашай размовы я ў чарговы раз упэўнілася ў тым, як важна працягваць распавядаць пра палітвязняў, дапамагаць ім і іхным сем’ям усімі магчымымі спосабамі. Як бы ні было складана, важна працягваць працаваць – не толькі дзеля сваіх любімых, але і дзеля ўсіх беларусаў, якія, як і Сяргей і Алесь, знаходзяцца за кратамі», – так сустрэчу пракаментавала Ціханоўская.

30 красавіка было абвешчана пра стварэнне ў Нарвегіі міжнароднага фонду для падтрымання вызваленых палітычных зняволеных з Беларусі і іхных сем’яў – гэта ініцыятыва абранай прэзідэнткі.

Hавiны
У Нарвегіі з’явіўся фонд дапамогі беларускім палітвязням
2024.04.30 14:34

«Міністэрства замежных справаў будзе займацца практычным суправаджэннем дзейнасці гуманітарнага фонду ў цесным дыялогу з іншымі патэнцыйнымі донарамі і ўдзельнікамі», – адзначае прэс-служба МЗС Нарвегіі.

Краіна пералічыць у фонд 850 тысячаў еўраў.

Дзейнасць фонду будзе накіраваная ў тым ліку на медычную дапамогу і рэабілітацыю, наўпроставае фінансавае падтрыманне і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і беларусам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.

Цяпер, паводле цэнтру «Вясна», у Беларусі 1 387 палітвязняў, паводле падлікаў dissidentby, – 1 544.

Hавiны
Politzek.me: Больш, чым 1200 асобаў ужо цалкам адсядзелі свае тэрміны
2024.04.16 18:53

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў