Міністэрства эканомікі вынесла на грамадскае абмеркаванне пералік відаў дзейнасці, дазволеных ІП


На «Прававым форуме» 15 траўня распачата абмеркаванне праекту пастановы Савету міністраў «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці» датычна відаў дзейнасці, дазволеных індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам. Выказаць сваё меркаванне можна да 25 траўня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by

Пастановай, вынесенай на абмеркаванне, зацвярджаюцца:

  • Палажэнне аб парадку фармавання і вядзення Рэестру суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва,
  • пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка;
  • пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці;
  • пералік відаў рамеснай дзейнасці.

У адпаведнасці са зменамі ў законы аб прадпрымальніцкай дзейнасці, якія набудуць моц 1 ліпеня, рэгістрацыя ІП па відах, якія не трапілі ў пералік, будзе спынена з 1 кастрычніка, а тыя прадпрымальнікі, якія вядуць дзейнасць па такіх відах, павінны да канца 2025 года прыняць рашэнне аб перарэгістрацыі ў якасці юрыдычнай асобы.

Аб’ектыў
Што будзе з індывідуальнымі прадпрымальнікамі?
2024.04.26 20:47

Пасля ўступлення закону ў сілу, шэраг відаў дзейнасці можна ажыццяўляць толькі пры ўмове ліцэнзавання. У пералік відаў дзейнасці для самазанятых уключаныя 78 відаў дзейнасці. Сярод іх: тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, розныя віды транспартнай дзейнасці, паслугі па часовым пражыванні і харчаванні, асобныя віды дзейнасці па вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, шэраг будаўнічых паслуг. ІП змогуць здаваць жыллё на кароткатэрміновы перыяд, займацца грамадскім харчаваннем. Ім будзе дазволена вырабляць відэакантэнт, распрацоўваць праграмнае забеспячэнне і інш. У новым законе ў пераліку відаў дзейнасці для ІП адсутнічае аптовы гандаль.

У пералік відаў дзейнасці для рамеснікаў уключаны выраб розных вырабаў, пражы, кавальская справа, мастацкае апрацаванне і роспіс вырабаў з дрэва, каменя, косці, рога, металу, бляхі, шкла, керамікі, фанеры, прадстаўленых спажыўцом.

Hавiны
У Мінэканомікі распавялі, якіх ІП прымусяць закрыцца, а якім яшчэ дазволяць працаваць
2024.04.23 20:30

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў