У Беларусі з 2020 года вялікая колькасць палітвязняў выйшла на волю, але ў пераважнай большасці выпадкаў – цалкам адбыўшы прызначаныя ім тэрміны. Пра гэта заявіла прадстаўніца ініцыятывы Politzek.me Іна Кавалёнак, адказваючы на пытанні «Свабоднага беларускага цэнтру».
«Больш, чым 1200 асобаў ужо цалкам адсядзелі свае тэрміны з 2020 года», – сказала Іна Кавалёнак.
Паводле яе, сёння ў калоніях знаходзяцца больш як 1690 палітвязняў. Але гэта лічба недакладная, бо пра шмат палітвязняў проста невядома. А хтосьці нават баіцца інфармаваць праваабаронцаў пра свой крымінальным пераслед.
Кавалёнак падкрэсліла важнасць дапамогі дзейным і былым палітвязням, а таксама іх сваякам.
У Беларусі ўжо паўгода вядуцца размовы пра рыхтаванне да масавай амністыі з нагоды вызвалення краіны ад нацыстаў улетку 1944 года. Аднак палітвязняў яна, хутчэй за ўсё, не закране.
Якуб Хруст belsat.eu