БЧ мяняе графік руху многіх цягнікоў. Расказваем, калі і дзе


Беларуская чыгунка мяняе графік руху цягнікоў на ўчастку Менск – Берасце. Як паведамілі ў прэс-службе арганізацыі, перамены ў раскладзе адбудуцца ў перыяд 22–31 траўня.

Перон ля чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

«Гэта звязана з планавымі рамонтнымі працамі чыгуначнага мосту і другога галоўнага шляху на перагоне Койданава – Фаніпаль», – удакладнілі там.

Згодна зменам, цягнік № 723/724 Менск – Берасце са сталіцы і абласнога цэнтру на 24 траўня адменены.

Акрамя гэтага, 22 траўня цягнік № 737 Менск – Берасце адправіцца з Менску а 13:13 і зробіць прыпынак на станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя», а не на станцыі «Баранавічы-Палескія».

У БЧ таксама звярнулі ўвагу, што ў названы перыяд на ўчастку Менск – Баранавічы – Берасце асобныя цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных лініяў і рэгіянальных лініяў эканом-класу будуць рухацца паводле змененага маршруту і раскладу.

Раней БЧ дала на летнія вакацыі зніжкі дзецям. Акцыя праводзіцца супольна з РЧ з 1 чэрвеня да 31 жніўня 2024 года.

Для пасажыраў 10–17 гадоў зніжкі ў залежнасці ад маршруту руху дасягнуць 25 %. Яны будуць дзейнічаць для праезду ў купэйных вагонах.

Аб’ектыў
Беларусь заплаціць Расейскай чыгунцы больш за 1,5 млрд долараў
2024.04.19 20:45

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў