У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек


Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 19 асобаў. Такім чынам, станам на 21 траўня ў Беларусі застаюцца за кратамі 1393 палітвязні.

Марыя Місюк. Скрыншот з відэа.
Крыніца: Телеканал ОНТ / YouTube

Палітзняволенымі прызналі Арцёма Макавея, Аляксея Германа, Глеба Сахара, Кацярыну Шаблінскую-Іванову, Васіля Прохарава, Ларысу Прохараву, Паўла Прохарава, Вікторыю Дамастрой, Уладзіміра Балабановіча, Наталлю Крук, Дзмітрыя Цікунова, Антона Казельскага, Людмілу Ліхачэўскую, Марыю Місюк, Цімафея Барысава, Дзмітрыя Захарошку, Анастасію Кліменку, Аляксандра Пуліновіча, Данііла Герасіма. Праваабаронцы патрабуюць іхнага вызвалення, перагляду палітычна матываваных мераў стрымання і прысудаў.

«Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі, мы бачым палітычны матыў пераследу абвінавачаных. Мы лічым, што працэсуальныя меры і судовыя рашэнні прынятыя па палітычных матывах у парушэнне асноватворных прынцыпаў справядлівага правасуддзя», – зазначаецца ў заяве.

Трое з 19 новых палітвязняў ужо асуджаныя, астатнія застаюцца пад вартай і чакаюць суда. У спіс трапілі ў тым ліку падлеткі, якія зрабіліся фігурантамі так званай справы «Чорных салаўёў», – іх вінавацяць у тэрарызме. Палітзняволенымі былі прызнаныя Васіль, Ларыса і Павел Прохаравы – сямʼя з беларуска-ўкраінскага памежжа, якую вінавацяць у здрадзе дзяржаве.

Аналітыка
«Чорныя салаўі», шытыя белымі ніткамі. Як правакацыі КДБ ламаюць жыцці беларускім падлеткам
2024.05.01 10:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў